У 2006 годзе Закона «Аб беларусах замежжа” не будзе

У канцы снежня 2005 г. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на свой запыт адносна прыняцця закона, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа, атрымала адказ ад Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Падаем тэкст ліста:

“Па даручэнні Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Канаплёва Пастаянная камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу ўважліва разглядзела ліст старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай, у якім уздымаецца пытанне аб падрыхтоўцы і прыняцці Закона Рэспублікі Беларусь, які б рэгуляваў стасункі Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа, а таксама дасланыя ў дадатку дакументы.

Паведамляем, што законапраектная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь будуецца ў адпаведнасці з Планам законапраектных работ, які зацвярджаецца штогод указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці са згаданым Планам вызначаецца і суб’ект права заканадаўчай ініцыятывы, адказны за падрыхтоўку таго ці іншага праекта закона і ўнясенне яго да разгляду ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Праект Плана законапраектных работ рыхтуецца Нацыянальным цэнтрам законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Як нам вядома, у праекце Плана законапраектных работ на 2006 год згаданы законапраект адсутнічае.

У.М.Здановіч, старшыня камісіі”
‹‹ на галоўную | у архіў