“Аднаўленне кадраў” перад новым пяцігоддзем
У апошнія дні снежня Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых зменаў, якія пракаментаваў наступным чынам: “Пачынаецца новае пяцігоддзе — патрэбныя новыя людзі з новымі поглядамі. Павінна быць аднаўленне кадраў. Гэты крок робіцца да прэзідэнцкіх выбараў толькі па гэтай прычыне. Будучае пяцігоддзе мае важкае значэнне, і неабходна, каб зноў прызначаныя “ўвайшлі” ў яе першы год і самі спланавалі працу галіны”.
27 снежня, прэзідэнт прызначыў новым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Касіцына, выканаўцам абавязкаў міністра аховы здароў’я — Віктара Рудэнку, а міністрам транспарту і камунікацый — Уладзіміра Сасноўскага.
Падчас прызначэння, на дыване ў прэзідэнта былі і экс-чыноўнікі і толькі што прызначаныя. Звольненым Уладзіміру Дражыну, Людміле Пастаялка, Леаніду Гуляку прэзідэнт падзякаваў за працу і ўдакладніў, што яны “не з’яўляюцца “адстаўнікамі” альбо тымі, хто спісваюцца з пасады”. Аляксандр Рыгоравіч паабяцаў ім адказныя пасады.
Уладзімір Дражын ужо прызначаны сенатарам і магчыма што яго выкарыстаюць на дыпламатычнай пасадзе.
Людміла Пастаялка прызначана ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама стала старшынёй Рэспубліканскай тэндэрнай камісіі па набыццю медыцынскай тэхнікі і вытворчасці медыцынскага прызначэнне, пры гэтым яна будзе займаць пасаду старшыні праўлення Беларускага таварыства “Чырвонага крыж”. Па даручэнні главы дзяржавы, спадарыня Людміла будзе працягваць кантраляваць развіццё сістэмы аховы здароў’я, у гэтых пытаннях Людміла Пастаялка будзе валодаць правамі і абавязкамі дапаможніка прэзідэнта.
Леаніду Гуляку будзе давераны адказны участак працы, звязаны з палітычнай сферай.
У гэты ж дзень прэзідэнт даў згоду на накіраванне Аляксандра Бароўскага на пасаду старшыні канцэрна “Белнафтахім”. Па словах Аляксандра Лукашэнка, неабходныя новыя падыходы да дзейнасці гэтага экспартназарыентаванага канцэрна, бо ён мае ўплывовае значэнне дзеля прыцягнення ў краіну валютных сродкаў.
Таксама прэзідэнт выказаў словы падзякі ў адрас былога кіраўніка Міністэрства транспарту і камунікацый Міхаіла Баравога і папярэдняга старшыні канцэрна “Белнафтахім” Браніслава Сівагі. Дзяржава таксама гатовая ім прапанаваць працу на новых пасадах.
Праз два дні, 29 снежня 2005 года, Аляксандр Рыгоравіч вызваліў ад пасады старшыні Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Станіслава Буко, у сувязі з пераводам на другую працу. У гэты ж дзень прэзідэнт падпісаў Указ аб накіраванні на пасаду Старшыні Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леаніда Гулякі, які да гэтага займаў пасаду міністра культуры.
27 снежня, аб звальненні кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Віктара Шэймана, заявіла старшыня Цэнтарвыбаркама Лідзія Ярмошына. Такое рашэнне было прынятае адразу пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Спадар Шэйман узначаліў ініцыятыўную групу па падтрымцы кандыдата ў прэзідэнты — Аляксандра Лукашэнкі. Прычына: беларускае выбарчае заканадаўства забараняе кандыдату карыстацца на грамадскай працы дапамогай асоб, якія знаходзяцца ў службовай, альбо іншай залежнасці ад яго.
Новым кіроўцам Адміністрацыі прэзідэнта стаў 51-летній Генадзь Невыглас, які прыйшоў на новую пасаду пасля месца дзяржсакратара Савета бяспекі.
Накіраванне Невыгласа — не адзіная кадравая змена ў апараце прэзідэнта. Першым намеснікам старшыні Адміністрацыі зараз накіраваны 66-летні Анатоль Рубінаў, які да гэтага быў старшынёй вышэйшай атэстацыйнай камісіі Акадэміі Навук, да Рубінава першым намеснікам старшыні Адміністрацыі прэзідэнта быў Аляксандр Папкоў. А вось яшчэ адзін намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Алег Пралескоўскі звольнены з апарата прэзідэнта ў сувязі з пераводам на другую пасаду, на якую — пакуль не высветлена.
Паводле Прэс-службы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
БелаПАН,
www.naviny.by,
www.charter97.org |