диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Купляйце апазіцыйную прэсу ў кіёску Адміністрацыі прэзідэнта

23 лістапада на прэс-канферэнцыі для групы расійскіх журналістаў, А. Лукашэнка заявіў: "Я ніколькі не сумняюся, што нават тут, у адміністрацыі прэзідэнта, у кіёску, можна купіць любую апазіцыйную газету... Хочаце — займайцеся апазіцыйнай газетай, займайцеся, мы не супраць, — зазначыў ён. — Нават калі б мы хацелі, перашкодзіць мы гэтаму не можам, ўсё ж такі мы знаходзімся ў цэнтры цывілізаванага свету. Нас і так за гэта цяпер прэсуюць і ціснуць — што мы нібыта задушылі ўсіх, размаўляць не даем, апазіцыйныя газеты не выходзяць... Але я не збіраюся выдаваць апазіцыйныя газеты. Калі там наклад — паўтары-тры тысячы, дык я нічога на магу зрабіць, каб іх было трыста альбо пяцьсот тысяч", — заявіў А. Лукашэнка.

Скажам “не” свавольству манапаліста

З такім заклікам грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да чытачоў, бо дзяржаўны манапаліст у сферы распаўсюджання перыядычных выданняў па падпісцы РУП “Белпошта” выключыла з падпіснога каталогу на 2006 год шэраг незалежных выданняў. А гэтым парушаюцца не толькі нормы антыманапольнага заканадаўства, але і правы тысяч падпісчыкаў гэтых выданняў, якія будуць пазбаўленыя магчымасці атрымліваць любімыя газеты.

“Белпошта” ігнаруе палажэнні артыкула 396 Грамадзянскага кодэксу аб публічнай дамове, у адпаведнасці з якімі абавязаная аказваць паслугі сувязі (у тым ліку і па падпісцы на газеты) кожнаму, хто да яе звернецца. Парушаецца і Закон “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне і распаўсюджанне інфармацыі.

Нават польскія СМІ аб’явілі сябе ўдзельнікамі акцыі “Свабода слова на Беларусі”, зладжанай арганізацыяй “Міжнародная амністыя” (Amnesty International). Гэтай арганізацыяй была праведзена акцыя (23 лістапада), паводле якой у самых буйных гарадах Польшчы і ў Бруселі было развешана 30 тысяч партрэтаў з фотаздымкамі палітыкаў і журналістаў, рэпрэсаваных у Беларусі. Плакаты прымацаваныя да дрэваў і слупоў шэрай стужкай, якая заклейвае вусны людзям на партрэтах.

У той жа дзень выпускі польскіх выданняў “Gazetа Wyborczа” і “Rzeczpospolitа” выйшлі з плямамі чорнай друкарскай фарбы на першых старонках. Так выглядае акцыя пратэсту польскай прэсы супраць цэнзуры на Беларусі. У акцыі ўдзельнічаюць таксама іншыя польскі СМІ — у тым ліку парталы Onet.pl, Gazeta.pl, а таксама радыё “RMF-FM”. “Мы пратэстуем супраць парушэння правоў чалавека і татальнай вайны, якую абвясціў вольнаму слову рэжым у суседняй дзяржаве...” — піша “Gazetа Wyborczа”.

Нават Нарвежскі саюз журналістаў, арганізацыя, якая прадстаўляе каля 9000 журналістаў Нарвегіі, а таксама ўваходзіць у Міжнародную федэрацыю журналістаў, асуджае ўціск беларускіх прыватных СМІ, ініцыяваны дзяржаўнымі органамі Беларусі. “Нарвежскі саюз журналістаў выказвае рашучы пратэст праявам уціску свабоды СМІ і свабоды выказвання ў Беларусі”, — гаворыць Анн-Магрыт Аўстэна, прэзідэнт Нарвежскага саюза журналістаў.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ўдзячная польскім калегам за актыўны ўдзел у абвешчанай Amnesty International акцыі “Свабода слова на Беларусі”, якую разглядае як крок салідарнасці і падтрымкі. “Для нас вельмі важна адчуваць, што мы не застаемся сам-насам са сваімі праблемамі. Гэта надае нам упэўненасці і сілаў у змаганні за сваё права на прафесію. Абараняючы яго, мы ў першую чаргу абараняем права 10 мільёнаў беларусаў на атрыманне свабоднай, неадцэнзураванай інфармацыі... Калі мы разам, нас нельга пазбавіць прафесіі!” — зазначае Жанна Літвіна.
Тым не менш вайна працягваецца і спісы папаўняюцца

Напрыканцы верасня дзяржаўная друкарня “Чырвоная зорка” спыніла кантракт на друк незалежнай штодзённай газеты “Народная воля”. Спіс СМІ, якія былі выключаныя з дзяржаўнага падпіснога каталогу на першае паўгоддзе 2006 года, уключае ў сябе агульнакраёвыя выданні “Народная воля”, “Салідарнасць”, “Наша ніва”, “Згода”, “БДГ. Деловая газета”, “Рэгіянальная газета”, а таксама шэраг рэгіянальных недзяржаўных грамадска-палітычных газет.

Напрыклад, у Брэсце ў кіёсках “Белсаюздруку” перасталі выкладваць газету “Брестский курьер”. Па інфармацыі галоўнага рэдактара выдання Мікалая Аляксандрава, прадаўцы спасылаюцца на адпаведнае распараджэнне “зверху” і кажуць, што выкананне гэтага ўказання рэгулярна правяраюць два тавараведы.
На мінулым тыдні дырэктар прадпрыемства “Віцебскаблсаюздрук” паведаміла галоўнаму рэдактару газеты “Витебский курьер” Уладзіміру Базану, што дамова аб распаўсюджанні выдання на наступны год падпісаная не будзе.

Галоўнаму рэдактару “Газеты Слонімскай” Віктару Валадашчуку прыйшла інфармацыя, што ў 2006 г. ГАУПП “Гродзенская друкарня” не збіраецца працягваць з ім дамовы на супрацоўніцтва.

Некаторыя выданні ўжо атрымалі лісты з РУП “Белпошта”, дзе ім паведамлялі, што рэдакцыі неяк парушалі пэўныя палажэнні дамоваў пра распаўсюджванне па падпісцы, і таму працяг гэтых дамоваў з’яўляецца немагчымым. Аднак большасць выданняў даведалася пра немагчымасць распаўсюду па падпісцы ў наступным годзе з надрукаванага падпіснога каталогу за 2006 год.

З нагоды такой сітуацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да чытачоў з заклікам выступіць у абарону сваіх правоў і ў падтрымку незалежных газет. Пратэсты і звароты трэба накіроўваць генеральнаму дырэктару РУП “Белпошта” (220050 г. Мінск, праспект Незалежнасці, 10, тэл. 226-01-73, факс 226-11-70) і Міністру сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (220050 г. Мінск, праспект Незалежнасці, 10, тэл. 227-38-61, факс 227-21-57). У лістах неабходна ўказаць пасаду адрасата, Вашы прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас, указанне на парушэнне Вашых правоў выключэннем з падпіснога каталогу выданняў, патрабаванне забяспечыць выкананне беларускага заканадаўства, а таксама дату і подпіс. Акрамя таго, кожны можа ўнесці запіс у Кнігу заўвагаў і прапановаў у сваім паштовым аддзяленні. У адпаведнасці з прэзідэнцкім дэкрэтам № 2 ад 14 студзеня 2005 года “Аб удасканаленні працы з насельніцтвам” гэтая кніга павінна быць прад’яўлена па першым патрабаванні грамадзяніна, а прапановы і заўвагі — разгледжаныя на працягу 15 дзён.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Па матэрыялах “Беларускай асацыяцыі журналістаў” (http://baj.ru),
БелаПАН
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович