У Беларусі ўсталёўваецца крымінальная адказнасць за дыскрэдытацыю дзяржавы.
25 лістапада Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытанні папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы (КК і КПК), узмацніўшыя адказнасць “за справы, накіраваныя супраць чалавека і грамадскай бяспекі”.
Гэты законапраект атрымалі ў Парламенце 23 лістапада ад імя прэзідэнта з адзнакай “тэрміновы”.
Крымінальны кодэкс дапаўняецца шэрагам новых артыкулаў. Напрыклад, артыкулам 193-1 (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, фонду альбо ўдзел ў іх дзейнасці). Норма артыкулу прадугледжвае, што арганізацыя дзейнасці альбо ўдзел у дзейнасці арганізацыі і фондаў, у адносінах да якіх увайшло ў сілу рашэнне аб прыпыненні іх дзейнасці альбо закрыцці, будуць карацца штрафам, альбо арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Асоба, якая добраахвотна спыніла ўдзел у такой арганізацыі і заявіла аб гэтым адпаведным дзяржаўным органам, будзе вызвалена ад крымінальнай адказнасці, калі ў яе дзеяннях няма складу іншага злачынства.
Артыкул 293 дадаецца нормай, згодна якой навучанне альбо іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках альбо фінансаванні падобных спраў будуць пакараны арыштам на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Артыкул 342 дадаецца палажэннем, якое прадугледжвае, што навучанне альбо іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, а роўна фінансаванне альбо іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства будуць пакараны арыштам да шасці месяцаў, альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Згодна з законапраектам, узмацняецца адказнасць за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады альбо гвалтоўныя змены канстытуцыйнага ладу. За гэта прадугледжана пакаранне ад шасці месяцаў арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.
Заклікі, звароты да замежных краін, замежнай альбо міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні, якія могуць нанесці страты знешняй бяспецы Беларусі, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама распаўсюджанне матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі, караюцца арыштам на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў. Калі гэтыя заклікі будуць распаўсюджвацца праз СМІ, пакаранне ўзрасце — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.
Крымінальны кодэкс таксама дадаецца новым артыкулам — “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Пад дыскрэдытацыяй разумеецца “дача замежнай дзяржаве, замежнай альбо міжнароднай арганізацыі заведама ілжывай інфармацыі аб палітычным, эканамічным і сацыяльным, ваенным альбо міжнародным палажэнні Рэспублікі Беларусь, прававым палажэнні грамадзян Рэспублікі Беларусь альбо яе органаў улады”. Такія дзеянні будуць пакараныя арыштам на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Акрамя таго, праектам прадугледжана магчымасць затрымання органамі крымінальнага пераследу асоб, падазраваемых у тэрарызме і здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства, на тэрмін да 10 дзён да прымянення меры перасячэння альбо вызвалення з-пад аховы.
Паводле БелаПАНа |