Акцыя салідарнасці 16 лістапада
Розніца ў часе паміж Беларуссю і Чэхіяй складае адну гадзіну. Таму, калі ў Менску было 20.00, на сядзібе "Звязу Беларусаў замежжа" ў Празе а 19-й гадзіне пагасла святло і на падваконне былі выстаўлены тры свечкі.
На працягу 15 хвілін у знак салідарнасці, у знак падтрымкі палітычных зняволеных, без звестак зніклых і падазрона памерлых палітычных дзеячаў запалілі мы жывы агенчык. Уключыўшы магнітафон, слухаем, як ціха заспяваў свае песні з альбому " Успамін" Андрэй Мельнікаў. Слухаем, думаем, узгадваем. Сумна і балюча было ў гэтыя хвіліны. А нам, тым, хто вымушана часова пражывае ў далечыні ад Дому, у гэтыя моманты пачуццё настальгіі накатвае камяком да горла.
На нашу думку — гэта вельмі добрая ініцыятыва. І мы ўпэўнены, што з месяца ў месяц, 16-га, усё больш і больш будзе запаленых свечак у цёмных шыбах. Акцыя салідарнасці набудзе вядомасць і размах. Нас шмат — і мы гэта прадэманструем адзін аднаму ў першую чаргу, і тым, хто пакуль жыве па прынцыпу "мая хата з краю", і сённяшняму рэжыму таксама.
Паводле: www.bielarusy.org







Фота Віталя Воранава
|