Імпрэзы з удзелам беларускіх музыкаў
30 лістапада ў клубе “Рэактар” адбудзецца апошні канцэрт тура гурта “J-МОРС”. Пачатак а 19:00. Кошт квітка: 14 000 (танцпол), 25 000 (столік).
Квіткі можна набыць у пераходзе ст.м. Я.Коласа.
Даведка па тэл.: 6490888, 7662425.
2 снежня ў клубе “Рэактар” адбудзецца антыснідаўскі фестываль з удзелам гуртоў : “КУКЛЫ”, “ТТ-34”, “PARTYZONE”, “РИКОШЕТ”, “З.Ь.М.Я.Я.” і г.д.
Пачатак а 17:00. Кошт квіткоў 10 000 (танцпол), 15 000 (столік). Першым 300-м, хто загадзя набудзе квіток, у падарунак часопіс “Post'r”
Даведкі: 6490888, 7662425.
16 снежня ў “Рэактары” адбудзецца прэзентацыя трыб’юту культавага гурта “GODS TOWER” з удзелам гуртоў “Dragonflame” (вакаліст “GODS TOWER” — Lesley Knife), “Imprudence”, “Znich”, “Soncavarot”, “Partyzone”, “Soulsides”, “Zig Zag”, “Stod” і інш.
Гэта будзе чацвёрты айчынны рэліз-трэб’ют. Нагадаем, што да гэтага выходзілі трыб’юты гуртоў: “Песняры” ("Песьнярок"), “N.R.M.” ("Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя"), “Depeche Mode”
(Personal Depeche). Упершыню беларускія гурты аддадуць перавагу культаваму цяжкаму рок-гурту. Гэты рэліз таксама будзе першым падвоеным дыскам айчыннай дыскаграфіі. Больш 20 гуртоў з Беларусі, Украіны, Расіі будуць прадстаўленыя на зборцы. Вялікая зацікаўленасць аматараў для выдаўцоў была не чаканай, і таму яны вырашылі не рабіць адбор, а выдаць першы падвоены дыск.
Пачатак прэзентацыі трыб’юту адбудзецца а 17:00. Першым 300-м, хто набыў загадзя квіткі, у падарунак кампакт-дыск ад БМАgroup. Вядучы канцэрта Lesley Knife.
Даведка па тэл.: 6490888, 7662425.
22 снежня ў клубе “Рэактар” адбудзецца сярэдневечная дыскатэка з гуртом “СТАРЫ ОЛЬСА”. Пачатак а 19:00. Першым 300-м, хто набыў загадзя білеты, — падарунак ад гурта “Стары Ольса”.
Даведка па тэл.: 6490888, 7662425.
Паводле інфармацыі ад Віталя Супрановіча |