У Беларусі цяжэй усяго плаціць падаткі
Аб тым, якое месца ў розных рэйтынгах займае Беларусь, паведаміў “Камсамолцы” вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук.
У Палякаў нацыянальны даход у тры разы большы
Той даход, які за год атрымала краіна, па-навуковаму называецца валавым нацыянальным прыбыткам (ВНП). Беларускі ВНП былога года — 20,9 мільярдаў долараў. Калі падзяліць на кожнага беларуса, атрымоўваецца па 2120 даляраў. Гучыць добра! Тым больш калі марыць аб такім прыбытку ва ўласны кашалёк. Але калі параўнаць прыбытак беларуса з прыбыткам жыхара Казахстана і Расіі, кашалёк, што ў мроях, ужо не будзе такім вялікім. Валавы нацыянальны прыбытак аднаго казаха — 2260$, расіяніна — 3410. А на фоне прыбыткаў заходніх краін эканамічны цуд Беларусі і ўвогуле бляклы. У Польшчы ВНП у 2,9 раза вышэй за беларускі, у Літве — у 2,7 раза, у Германіі — у 14,2, у ЗША — у 19,5 раза.
З 1990 года жыццёвы ўзровень у Беларусі не змяніўся?
Калі спецыялісты параўноўваюць не толькі эканамічныя паказчыкі, але і сацыяльныя (працягласць жыцця, колькасць школ і бальніц, якасць дарог у краіне і г.д.), у іх атрымоўваецца індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу. У 2003 годзе Беларусь па гэтым паказчыку была на 53-м месцы, а ў тым годзе апынулася на 62-м. А калі параўнаць з дадзенымі 1990 года, атрымаецца, што наша жыццё за гэты час увогуле не змянілася. 15 гадоў таму індэкс быў 0,787. Па выніках 2003 года — 0,786. У той жа час нашы суседзі — Расія, Польшча, Літва, Латвія — выраслі па рэйтынгу. А рост на 0,1 балы — гэта амаль 30 месцаў наперад. Зараз Расія на 57-м месцы, Літва на 41-м, Латвія на 50-м, Польшча на 37-м.
Дзелавы клімат ніжэй за Грузінскі
Па апошніх рэйтынгах якасці дзелавога клімату Беларусь на 106-м месцы сярод 155 краін. Як сцвярджае Яраслаў Раманчук, калі параўноўваць гэты паказчык з рэйтынгамі футбольных клубаў, то наша краіна папала не ў групу прафесійных удзельнікаў, а ў клуб аматараў футболу з сельскай мясцовасці.
Але бізнес-весткі — гэта не мячык па полю ганяць. Дзелавы асяродак спецыялісты аналізуюць па тым, як ён змяняецца, як і кім ён кіруецца. Цяжэй за нашу сітуацыю палажэнне ў бізнесоўцаў на Украіне — 124-е месца. А вось Грузія апынулася на сотай пазіцыі, Казахстан — на 86-й, Расія на 79-й. У суседніх краінах, якія ўжо ўвайшлі ў Еўразвяз, бізнесоўцам увогуле сапраўдная воля — Літва па дзелавым клімаце стаіць на 15-м месцы, Эстонія — на 16-м, Латвія — на 26-м, Польшча — на 54-м.
Каб распачаць бізнес, неабходна 79 дзён
А якім яшчэ можа быць дзелавы асяродак у Беларусі, калі на тое, каб распачаць сваю справу, у бізнесоўца ідзе больш двух месяцаў — 79 дзён? Для параўнання: у ўкраінца і расіяніна на гэта страчваецца ў два разы менш часу — па 34 і 33 дні. Казахі і латышы, літоўцы і палякі ўкладаюцца ў месяц. А ў Латвіі пачаць сваю справу магчыма за 18 дзён. Як кажуць, былі б грошы.
Але час — не адзінае, што страчваюць дзелавыя людзі пры пачынанні бізнесу, гэта таксама і нервы, бо каб пачаць справу, у Беларусі бізнесоўцу трэба прайсці 16 працэдур, ва Украіне — 15, у Польшчы — 10. У расіян, літоўцаў і латышоў толькі 7—8 працэдур.
Па лёгкасці аплаты падаткаў мы на 155-м месцы
Такім чынам, Беларусь па праву можна назваць краінай, дзе цяжэй за ўсё плаціць падаткі. І не дзіва. Рэйтынг разлічваецца па тым, якая ў краіны падатковая сістэма, колькі плацяжоў і колькі часу трэба страціць на тое, каб усё падлічыць і аплаціць. Напрыклад, у Расіі толькі 27 падатковых плацяжоў, на Украіне — 84, у Польшчы — 43, Латвіі — 39, а ў Літве — 13. Для параўнання, у Беларусі колькасць падаткавых плацяжоў — 113! І каб разабрацца з імі ўсімі, падаткаплацельшчыку трэба страціць 1188 гадзін. Нават калі лічыць і плаціць падаткі ноч і дзень без перапынку, страціцца 50 дзён у год!
“Камсамольская Праўда”, 15 лістапада 2005 года.
Ульяна Бабаед |