Шаноўных сяброў запрашае Згуртаванне беларусаў Канады
У Таронта 19 лістапада 2005 г., у Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры (524 St. Clarens Ave., паблізу станцыі метро Lansdowne) адбудзецца традыцыйны “Восеньскі баль”. У праграме: конкурсы, забавы, дыскатэка, вячэра. Пачатак а 19-й гадзіне. Кошт білетаў $15, дзецям уваход вольны.
20 лістапада 2005 г. з нагоды ўшанавання Дня герояў (угодкаў Слуцкага збройнага чыну) арганізуецца пілігрымка да Беларускага памятнага крыжа ў Мідлэнд, у святыню “Martyrs' Shrine”. Не прапусціце магчымасці наведаць гэтыя славутыя мясціны, атрымаць асалоду ад найпрыгажэйшых восеньскіх краявідаў і добра правесці выходны ў сяброўскім коле! Збор каля будынка БГРЦ а 9-й гадзіне раніцы. Калі Вы хацелі б паехаць у вандроўку, але не маеце сваёй машыны, просьба звязацца з сябрамі Галоўнай управы ЗБК: 416-503-9527 (Слава і Віялета), 905-760-7447 (Зміцер), 416-727-7944 (Міхась), 416-602-7014 (Вольга), 416-452-2200 (Надзея), або патэлефанаваць у БГРЦ: 416-530-1025.
27 лістапада 2005 г. у БГРЦ будзе адзначацца юбілей Кастуся Акулы — першага старшыні ЗБК, пісьменніка, ветэрана беларускага руху на эміграцыі. Усіх, хто жадае павіншаваць спадара Кастуся з 80-годдзем, запрашаем прыйсці ў царкву на набажэнства а 10-й гадзіне раніцы. Пасля заканчэння Богаслужбы, а 11.30 — віншаванні для юбіляра і святочны сняданак.
Чакаем усіх на нашых восеньскіх імпрэзах! Прыходзьце і прыводзьце сяброў!
Галоўная Управа Таронтаўскага аддзела ЗБК. |