Супраць Deutche Welle
Беларускі Культурна-Асветніцкі Цэнтр у Познані пад кіраўніцтвам Віталя Воранава сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаннем (Познань) распачынае збор подпісаў супраць вяшчання радыё “Deutche Welle” ў Беларусь па-руску. Збор подпісаў будзе спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчання ў Беларусь і нямецкага падыходу да беларускага пытання. Плануецца правядзенне акцыі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Познані і збору больш чым тысячы подпісаў, якія будуць перасланыя ў Еўрапейскую Камісію і ў офіс “Deutche Welle”. Завяршэнне збору подпісаў адбудзецца 16 лістапада на афіцыйнай маніфестацыі з нагоды дня салідарнасці.
Віталь Воранаў |