Дзень Беларускай Салідарнасці — 16 кожнага месяца — набліжаецца
А 20-ай гадзіне вечара (мінскага часу) усе неабыякавыя людзі сваёй краіны Беларусі патушаць на некалькі хвілін святло і запаляць на падваконнях свечкі — свечкі надзеі на новую Беларусь — Беларусь дэмакратычную і свабодную.
Нават у многіх польскіх гарадах у той жа час адбудуцца акцыі салідарнасці з беларусамі. Неабыякавыя людзі сустрэнуцца, між іншым, у Познані, Вроцлаве, Беластоку, Кракаве і Варшаве, каб запаліць белыя і чырвоныя знічкі.
Больш поўную інфармацыю аб сустрэчах у Польшчы 16 лістапада можна даведацца на сайце http://wolnabialorus.org/akcje/16.htm
Беларусаў жа запрашаюць да ўдзелу ў гэтай акцыі без збораў на вуліцах і плошчах, а праз салідарнае выключэнне святла ў 8 гадзін вечара на 15 хвілін, і запальванне свечак — сімвалу надзеі на будучыню і памяці аб былым.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”,
Паводле http://wolnabialorus.org |