диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Для ТБМ няма месца

Улады не далі памяшкання для з’езду Таварыства беларускай мовы.

30 кастрычніка ў Мінску прайшоў IX З’езд Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Напярэдадні арганізатарам мерапрыемства адмовілі ў правядзенні з’езду ў Доме літаратара, які належыць презідэнтуры, ды ў касцёле Св. Сымона і Алены. У касцёле спачатку пагадзіліся, але пасля папрасілі прабачэння. Цікава, што гэта адбылося праз два дні пасля таго, як у Мінюст, як патрабуе заканадаўства, быў дасланы ліст з запрашэннем папрысутнічаць на сходзе. У выніку 128 дэлегатам прыйшлося ўшчаміцца ў цесны офіс Партыі БНФ. Людзі там сядзелі проста на галовах.

У якасці гасцей на форум запрасілі чыноўнікаў ды замежных паслоў. Але міністры ды старшыня Канстытуцыйнага суда ад удзелу ў з’ездзе адмовіліся. А вось паслы ЗША і Польшчы — не. Джордж Крол падзякаваў сябрам ТБМ за дапамогу ў навучанні беларускай мове, дзякуючы чаму ён «сяк-так размаўляе па-беларуску».

Справаздачны даклад старшыні ТБМ Алега Трусава стракацеў ад лічбаў. Колькасць беларускамоўных навучэнцаў за 10 гадоў скарацілася з 40,7 да 23,8%, канал СТБ, што мае 10% беларускамоўнага вяшчання, узяў абавязак падняць планку да 20%. 7000 сяброў арганізацыі рэгулярна плацяць узносы, 20 тысяч сімпатыкаў падкідаюць грошы нерэгулярна.

Старшыня ТБМ падзякаваў за павагу да роднай мовы некаторым прадпрыемствам і ўстановам: менскім хлеба- і лікёра-гарэлачным заводам, «Белпошце», Мінтранспарту — ды нагадаў пра папярэджанне ад Мінюста, што ледзьве не прывяло да высялення з сядзібы, ды расійскамоўнае вяшчанне «Нямецкай хвалі».
Адзіны кандыдат ад дэмсілаў Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што не варта чакаць, пакуль зменіцца ўлада, а змагацца за мову тут і цяпер. Ён таксама звярнуў увагу на двайныя стандарты дзяржаўных СМІ.

Здымаючы віскат пра ўціск нацменшасцяў у Прыбалтыцы, яны замоўчваюць уціск прадстаўнікоў тытульнай нацыі ў Беларусі.

Паводле вынікаў з’езду быў прыняты стос дакументаў: звароты да прэзідэнта краіны з патрабаваннем беларускамоўнага вяшчання на тэлебачанні, заснавання нацыянальнага ўніверсітэта з цалкам беларускамоўным навучаннем, зварот да Еўрапарламента з патрабаваннем вяшчання на Беларусь выключна па-беларуску, лісты ў пракуратуру, Мінадукацыі, віцэ-прэм’еру Дражыну пра заклапочанасць нападам на сям’ю Лапіцкіх. Кантраляваць ход расследавання справы даручана Радзе ТБМ. У.Колас нават заклікаў правесці антыфашысцкі мітынг.

Алег Трусаў быў аднагалосна пераабраны на чацвёрты двухгадовы тэрмін.

Адметна, што актывісты ТБМ змянілі рыторыку: не трэба адраджаць мовы, яна і не памірала; трэба ўмацоўваць яе пазіцыі, пашыраць сферу яе ўжытку.

“Наша Ніва” №41, 04.11.2005
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович