Электронная энцыклапедыя “Паўлінка”

Кампаніяй “МедыуМ”, заснаванай у 1996 годзе, спецыялізаванай на распрацоўцы прэзентацыйных, інфармацыйных і адукацыйных праектаў для замежных, расійскіх і беларускіх кампаній, з 2005 года пачалі распрацоўвацца першыя ў Рэспублікі Беларусь мультымедыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па розных прадметах для сярэдняй школы.

Зараз кампаніяй “МедыуМ” распрацаваны праект «Паўлiнка» для аматараў беларускай нацыянальнай культуры ва ўсім свеце, і складаецца ён з трох тэматычных частак. Гэта электронная энцыклапедыя па найбольш яскравай культурнай з'яве XX стагоддзя – п'есе выдатнага дзеяча беларускай культуры Янкі Купалы.

У склад электроннай энцыклапедыі ўваходзяць:
– 64 рарытэтныя дакументы, прысвечаныя тэатру, п'есе і спектаклю;
– 315 фотаздымкаў сцэн са спектаклю, акцёраў – выканаўцаў галоўных роляў;
– біяграфіі акцёраў і рэжысёраў некалькіx пакаленняў, якія прымалі ўдзел у пастаноўцы;
– арыгінальны тэкст п'есы на беларускай мове.

Відэаверсія спектакля «Пaўлінка» ў Тэатры імя Янкі Купалы (г. Мінск) у пастаноўцы 2005 г. складаецца з дзвюх частак (аддзяленняў). Здымкі праводзіліся на сапраўдным спектаклі пры актыўным удзеле гледачоў, каб дасягнуць непаўторнай атмасферы відовішча і «жывога» ўспрымання.

Падборка песень і фальклорных кампазіцый у выкананні музычных калектываў Беларусі падрыхтавана спецыяльна для гэтага выдання.

17 верасня 1920 г. у памяшканні Мінскага гарадскога тэатра была ўпершыню пастаўлена «Паўлінка», і з таго часу яна не сыходзіць са сцэны і традыцыйна распачынае новыя тэатральныя сезоны; гэта сімвал тэатра і ўсяго нацыянальнага мастацтва. У спектаклі «Паўлінка» іграла цэлае сузор'е выдатных артыстаў беларускай сцэны, праз кожную ролю ў спектаклі прайшло некалькі пакаленняў акцёраў. «Паўлінка» ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі, стаўшы яе класікай.

Кіраўнік праекта — дырэктар “МедыуМ” Андрэй Барысавіч Дзюсьмікееў.

Куратарам праекта “Паўлінка” быў прызначаны Гарбуз Алег, выканаўца ролі пана Быкоўскага ў пастаноўцы 2005 года, вядучы акцёр тэатра імя Я.Купалы, акцёр беларускага і расійскага кіно, шоўмэн, тэлевізійны вядучы і дырэктар.

Дызайнерам праекта была прызначана Заяшнікава Арына, вядучы дызайнер кампаніі “МедыуМ”, якая 10 год прафесійна займаецца мастацкім дызайнам, аўтарка серыі прац “Зайцы”.

За дапамогу ў распрацоўцы і складанні праекта “Паўлінка”, кампанія “МедыуМ” выказала падзякі калектыву і кіраўніцтву тэатра імя Янкі Купалы за прадстаўленыя матэрыялы, а таксама супрацоўнікам музея Янкі Купалы ў Мінску за дапамогу ў працы над праектам, асабістую ж падзяку атрымаў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч за артыкул пра Янку Купалу.

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”»
Па інфармацыі Кампаніі “МедыуМ”
‹‹ на галоўную | у архіў