Марыя Паўла Сурвіла — кіраўнік Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларусістаў

Адбыліся выбары новага кіраўніцтва Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларусістаў. На чале арганізацыі стала Марыя Паўла Сурвіла. Віцэ-прэзідэнт – Дэвід Марплз. Сакратар-скарбнік – Курт Вулхайзер. Рэдактар бюлетэня «NAVINY» – Керн Лундэ. Выканаўчая рада – Аліцыя Барута-Садкоўскі, Томас Бэрд, Зіна Гімпелевіч, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель.

Марыя Паўла Сурвіла акрэслівае сябе як "беларуская канадыйка, якая жыве ў ЗША" і "беларуская даследніца беларускае культуры". Нават пры Універсітэце Мічыган, у Энн Арбор, у ЗША, сп-ня Марыя Паўла Сурвіла пасля паспяховае абароны дысертацыі "Аб русалках і рок-спеваках: акрэсленне сябе і здэфініяванне нацыі праз беларускую цяперашнюю музыку" атрымала навуковую ступень Доктара Музыкі ў галіне музыкалогіі.

Для напісання навуковай працы па такой тэме Марыі Паўле Сурвіле трэба было правесці даследчую навуковую працу ў Беларусі, у якой яна зроду не была, бо нарадзілася ў Іспаніі, жыла ў Канадзе, вучылася ў ЗША. І яна паехала ў Беларусь амаль на цэлы год – 11 месяцаў. У Беларусі яна знаёмілася з беларускім фалклорам і сучаснай беларускай рок-музыкай. Гэта было ў 1993 г.

Цяпер Марыя Паўла Сурвіла працуе прафесарам у Каледжы Вартбург, ЗША. Выкладае музыкалогію – тэорыю музыкі і падобнае. Яна сябра Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Нью-Йорку і Канадзе.
Доктар Марыя Паўла Сурвіла, дачка старшыні рады БНР сп-ні Івонкі Сурвілы і светлай памяці Янкі Сурвілы, замужам за Эрыкам Вахманам, таксама доктарам "Performing Arts" – музыкі. Мае сына Антона.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Паводле інфармацыі Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў
і газеты “Наша Ніва”
‹‹ на галоўную | у архіў