диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Беларусь + Венесуэла

Нядаўна ў Беларусі з візітам знаходзіўся міністр замежных спраў Венесуэлы Алі Радрыгес Араке. Ён правёў перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

У цэнтры ўвагі была арганізацыя двухбаковых сустрэч на вышэйшым узроўні. Пасля чаго Сяргей Мартынаў паведаміў, што падрыхтоўка перамоваў Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі пачалася. У той жа час Аляксандр Лукашэнка распавядаў перад Венесуэльскім кіраўніцтвам аб адзінстве поглядаў на сітуацыю ў свеце. Разам з Венесуэлай Лукашэнка намерваўся змагацца за ўсталяванне больш справядлівага светаўпарадкавання. Таксама беларускі прэзідэнт абяцаў Венесуэле дапамагчы адстойваць яе інтарэсы на еўрапейскім рынку.

“Немецкая волна” крытычна адрэагавала на такія заявы: “З гэтым Аляксандр Лукашэнка перабольшыў. А калі ўдакладніць, то гэта вельмі падобна на блеф. Кіраўнік дзяржавы, якому пагражаюць жорсткія эканамічныя санкцыі, і які сам даўно разглядаецца ў Еўропе як ізгой, наўрад ці можа прапанаваць там некія магчымасці.

Яшчэ больш цікавымі выглядаюць заявы Лукашэнка аб “адзінстве поглядаў Беларусі і Венесуэлы на існуючае становішча рэчаў у свеце”. Сістэма дзяржаўнага кіравання, заснаваная прэзідэнтам у Беларусі, вельмі экзатычна выглядае толькі на фоне Еўропы і ў самой Еўропе, але зусім не ва ўсім свеце. Лацінскую Амерыку гэтым не здзівіш. Там амаль ўсе краіны прайшлі праз ваенныя перавароты, парушэнні правоў і свабод чалавека, праз сілавое ўтрыманне дзяржаўнай ўлады. На Кубе да гэтага часу існуе камуністычны рэжым Фідэля Кастры — яшчэ аднаго вялікага сябра кіраўніка беларускай дзяржавы”.

Не абышоўся выступ прэзідэнта без каментара з боку “Нашай Нівы”, ад аглядальніка газеты Лёліка Ушкіна, які нядаўна правёў тыдзень у Венесуэле. Ён называе параўнанні беларускага і венесуэльскага рэжыму некарэктнымі. На ягоную думку, параўнанне ўзроўню дэмакратыі ў дзвюх краінах на карысць Венесуэлы: “Гэта абсалютна не дыктатура, і я гэта прынцыпова падкрэсліваю. У краіне існуе парламент, у краіне існуе свабода прэсы, у краіне 4 незалежныя тэлеканалы, якія ад ранку да вечара паліваюць Чавэса брудам. Калі б вы паглядзелі, што пішацца там у “Еl Nacional” альбо “Universal” – гэта лідэры мясцовай дэмакратычнай прэсы – яны пішуць абсалютна ўсё што заўгодна і няма ніякіх праблемаў з уладай”.

Канешне, і да гэтага некаторыя аналітыкі называлі сітуацыю ў Беларусі разнавіднасцю лацінаамерыканскага варыянта. Сёння Аляксандр Лукашэнка проста зацвердзіў гэта з дадзенай яму адкрытасцю. Аднак, колькі не кажы аб адзінстве з Венесуэлай, у Лацінскую Амерыку Беларусь не перацягнеш — яна застанецца еўрапейскай краінай. Пакуль — хаця б толькі геаграфічна.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Паводле Радыё “Свабода” і "Немецкая волна"
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович