Толькі “Камсамолка” напісала аб будаўніцтве Аляксандрам Лукашэнкам дачы ў “Краснай Паляне”
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў у раёне Краснай Паляны надзел для будаўніцтва дачы, піша “Камсамольская праўда — Кубань”.
Аб будаўніцтве рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі на самым прэстыжным курорце Краснадарскага краю расказалі ў сочынскім агенцтве “ЭлитСочи” па продажы і будаўніцтву VIP-жылля. “На колькі нам вядома, пад рэзідэнцыю адведзена 2-3 гектары, недалёка ад гатэля “Пик Отель”. Дарэчы, беларускі прэзідэнт прыязджаў туды раней катацца на лыжах. Сярэдні кошт зямлі — прыкладна 10 тысяч долараў за сотку”, — паведамілі ў агенцтве.
У гэты час на Краснай Паляне разгарнулася будаўніцтва. Тэрыторыя каля трох гектараў абнесеная зялёным жалезным плотам. Першую чаргу будаўніцтва плануецца здаць у лютым 2006 года, другую — у снежні таго ж года. У брамы ахова службы “Арсенал”, праезд дазволены на тэрыторыю толькі працоўным машынам.
Аляксандр Лукашэнка сам выбраў месца для дачы ў двух кіламетрах з Абхазіяй.
Вырашана пытанне аб будаўніцтве летняй рэзідэнцыі беларускага прэзідэнта было пасля апошняй сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам у рэзідэнцыі “Бачароў Ручэй”. Прыблізны кошт будучай рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі складае 5 мільёнаў долараў ($ 5 000 000).
Як пазней напісалі журналісты “КП” - Кубань”, 13 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведаў з інспекцыяй будаўніцтва. Толькі тое, што будуе беларускі прэзідэнт у Сочы, так і застаецца для мясцовых таямніцай. У “Пик Отеле” казалі, што Лукашэнка насамрэч прыязджаў у пасёлак, толькі ў іх не спыняўся. Паглядзеў свой надзел і з’ехаў.
Дарэчы, ні сочынская адміністрацыя, ні кіраўніцтва “Краснай Паляны” аб будаўніцтве дачы беларускага прэзідэнта нічога не чула.
Як даведаліся карэспандэнты “КП”, дазвол на праход на тэрыторыю будаўніцтва можа даць толькі дырэктар санаторыя “Беларусь” — заказчык будаўніцтва. Але ён нікому не дазваляе. А будаўніцтва вядзецца круглыя суткі. Па словах будаўнікоў, маскоўскі прараб памыліўся ў падліках і вялікі катлаван для фундаменту асеў. “Памылку” залілі бетонам. На будаўніцтве працуюць каля дзесятка адзінак тэхнікі і больш 20 працоўных.
Цікава, што дача Пуціна таксама будуецца недалёка, кіламетрах у 70-ці, але ў ціхім і сціплым мястэчку на гары Фішт, куды не зможа дабрацца просты смяротны. Будаўнічыя матэрыялы дастаўляюць туды верталётам.
Паводле “КП” - Кубань” і “КП” – Беларусь”

|