диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Вуліца імя Тамары Саланевіч з’явілася ўчора ў Гайнаўцы

Учора, гарадская рада Гайнаўкі прыняла рашэнні аб наданні адной з вуліц горада імя Тамары Саланевіч, беларускага рэжысёра-дакументаліста. З гэтай ініцыятывай да бурмістра горада неаднаразова звярталіся яго жыхары, і вось, рашэнне прынятае.

Рэжысёр, тэлежурналіст, класік дакументальнага кіно Тамара Саланевіч нарадзілася 17 верасня 1938 года ў Нараўцы. Усё жыццё яна ганарылася сваім беларускім паходжаннем. Можна сказаць, была своеасаблівым паслом Беласточчыны. Закончыла паланістыку і журналістыку ў Варшаўскім універсітэце. З 1971 года працавала на Польскім тэлебачанні ў рэдакцыях інфармацыі, рэпартажу Першай праграмы і дакументальнага фільма. У Варшаўскае аддзяленне Польскага тэлебачання Тамара прыйшла ў 1971 годзе. Даволі хутка яе фільмы пачалі называць аўтарскімі і непаўторнымі. Яна займалася рэпартажам, які цяпер называюць этнічным. Працуючы над сваімі стужкамі, Тамара імкнулася паказаць як мага выразней, глыбей норавы і звычаі, народную культуру шматнацыянальнага Падляшша.

У цэнтры дакументальных фільмаў — рэальнае жыццё, якое часта цікавей за тое, што можа прыдумаць аўтар сцэнарыя. Аб гэтым Тамара заўсёды памятала. Яе фільмы распавядаюць пра нашу гісторыю, гісторыю беларускай культуры. Яна першая ўвяла беларускую тэматыку і беларускае слова ў польскае тэлебачанне. Ёй зроблена звыш трыццаці фільмаў і рэпартажаў, большасць з іх — на Беласточчыне. Ужо ў 1966 годзе яна заявіла аб сваёй адданасці пэўнай тэматыцы фільмам “Miasteczko na skraju puszczy” (“Гарадок на ўскраіне пушчы”). Тады яшчэ ніхто не падазраваў, што гэта станецца адметнасцю яе творчай індывідуальнасці.

Пачынала Тамара сваю працу з грамадскай тэматыкі. Ужо праз два гады пасля прыходу ў грамадскую рэдакцыю Польскага тэлебачання, у 1973 годзе, журналістка атрымала ўзнагароду за фільм “Krzyk kobiet” (“Крык жанчын”). Яе фільмы “Antygona w stodole” (“Антыгона ў стадоле”) i “Hela Pacewiczowna z Zadworzan” (“Гэля Пацэвічоўна з Задвожан”) атрымалі ўзнагароды на Агульнапольскім фестывалі кароткаметражных фільмаў. У той час самым важным і прэстыжным аглядзе фільмавай творчасці ў Польшчы.

Канец сямідзесятых гадоў – час вялікіх поспехаў Тамары. Яе карціны атрымлівалі шматлікія ўзнагароды: Бронзавы Ляйконік 1975 г. – “Антыгона ў стадоле” ; Сярэбраны Ляйконік 1976 г. – “Гэля Пацэвічоўна з Задвожан” і Гранпры на Фестывалі дакументальных фільмаў у Кракаве 1978 г. ; “Зямля” – узнагарода Залаты Экран праграмы “Кантакты”. У жыцці Тамары гэта быў перыяд раптоўнага ангажавання ў палітычныя справы. Напачатку васьмідзесятых гадоў яна рабіла фільмы пра грамадскі неспакой і цяжкую гаспадарчую сітуацыю. Зразумела, што за гэтыя фільмы ўзнагарод на афіцыйных аглядах не было і не магло быць, але ў 1981 годзе адзін з іх быў вылучаны, як першы і да гэтай пары адзіны, што атрымаў фільмавую ўзнагароду “Салідарнасці”: “Kto za, kto przeciw, kto sie wstrzymal”, 1980 г. (“Хто за, хто супраць, хто ўстрымаўся”).

Спіс дасягненняў Тамары вельмі доўгі, але яшчэ даўжэйшым стаўся пералік яе праблем з цэнзурай ці з атрыманнем згоды на рэалізацыю фільмаў. Многія яе фільмы не былі паказаныя, так і не трапілі ў свой час на экраны. Іх лічылі надта смелымі, як, напрыклад, “Ostatni lowczy” (“Апошні паляўнічы”) і „Zapach krwi” (“Пах крыві”), дзе выкрывалася бяздумная эксплуатацыя Белавежскай пушчы.

У ліпені 1996 года ў Беластоку паўстала наймалодшае аддзяленне Польскага тэлебачання. Тамара прымала актыўны ўдзел у яго фармаванні. Сама яна пачала працаваць у Беластоку 1 студзеня 1998 г. Ужо год працы Тамары прынёс першыя поспехі — новыя ўзнагароды на фестывалях і аглядах творчасці тэлежурналістаў.

У апошнія гады Тамара Саланевіч засяродзілася на праблеме беспрацоўных. Франэк – герой фільма “Tango bezrobotnych”, 1999 г.(“Танго беспрацоўных”), нягледзячы на вышэйшую адукацыю, не можа знайсці працы. Жыве ў бункеры, п’е гарэлку. Ён хацеў бы пачаць жыццё ад пачатку. Юзэфа Кудэрскага – героя фільма “Gorzkie zwyciestwo”, 1997 г. (“Горкая перамога”), нядаўна слаўнага баксёра, віцэ-чэмпіёна Польшчы — утрымлівае маці. Ён часта ўспамінае светлае мінулае і топіць свой смутак у гарэлцы. Адчувае сябе непатрэбным, бо не ўмее нічога апрача боксу.

У палове 1999 года Тамара атрымала ад тэлевізійнага канала Дыскавэры прапанову зрабіць фільм пра татараў, якія жывуць у Польшчы. Фільм “Tatarzy polscy”, 2000 г (“Польскія татары”) узнік дзякуючы супрацоўніцтву польскага і французскага тэлебачанняў, як адзін з цыкла “Цывілізацыі, якія прамінаюць”. Гэта быў апошні фільм, цалкам зроблены самой Тамарай Саланевіч.

Аднак хвароба не дала магчымасці працягваць плённа працаваць рэжысёру-дакументалісту Тамары Саланевіч. Яе не стала 18 ліпеня 2000 года...

З Гайнаўшчынай Тамара была звязана і прафесійна і духоўна. Рэжысёрка з вялікай павагай ставілася да праваслаўнага веравызнання і звязаных з ім традыцый. Некалькі разоў яна здымала Фестываль царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы.

Таксама да ўлюбёных матываў рэжысёра належала вясковая дарога, якая гіне на гарызонце – сімвал жыццёвай дарогі героя і яго самоты...

Добры ўспамін аб Тамары Саланевіч застаўся на Гайнаўшчыне...

Інфармацыйны цэнтар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Паводле газеты “Ніва”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович