Аўкцыён расійскіх паслоў...
Як паведаміў інфармацыйны дом “Камерсант”, расійскія ўлады канчаткова выбралі і ўзгаднілі з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам кандыдатуру новага расійскага пасла ў Мінску. Як стала вядома, новым паслом стане былы алтайскі губернатар, сучасны супрацоўнік паўпрэда прэзідэнту РФ у Сібірскай федэральнай акрузе Аляксандр Сурыкаў.
Нагадаем, што гэта месца заставалася вакантным больш за тры месяцы. Першапачаткова на яе быў прапанаваны былы губернатар Саратаўскай вобласці Дзмітрый Аяцкаў, які на прэс-канферэнцыі 19 ліпеня, перад самым ад’ездам у Беларусь, дазволіўшы сябе шэраг выказванняў у бок Лукашэнкі, якія выклікалі адмоўную рэакцыю афіцыйнага Менску
Пра расійскую дыпмісію
Становішча расійскай дыпмісіі ў нашай краіне нейкае пераменнае. Апошнім кіраўніком яе з’яўляўся Аляксандр Блахін, які не падабаўся афіцыйнаму Мінску крытыкай. У яго былі “экстравагантныя” выказванні на конт канфіскацыі расійскіх грузаў беларускай таможняй, развязанай анцірасійскай кампаніі ў дзяржаўных СМІ... Ды і газавы канфлікт у пачатку 2004 года не прайшоў бясследна. Тады беларусы патрабавалі новага дыппрадстаўніка, прычым узроўню Чарнамырдзіна. На той момант Аяцкаў нібыта не саступаў экс-прэм’еру расійскага кіраўніцтва.
Заўважым, што адносіны Дзмітрыя Аяцкава і Аляксандра Лукашэнка былі сяброўскія. Яны былі знаёмы даўно і нават пад час НАТАўскіх бамбёжак Югаславіі Аяцкаў прапанаваў размесціць на тэрыторыі Беларусі стратэгічныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты “Топаль-М”. А пасля ён выказваў прапанову па ўзнаўленні адзінага ядзернага шчыта і поўным вяртанні ў Беларусь ракет. “Упэўнены, што пасля гэтага Захад будзе сябе весці па-іншаму, і няхай у іх там галава баліць ад нашых ракет”.
У 2002 годзе спадар Аяцкаў выказваўся, што “Расіі і Беларусі трэба складаць новую дзяржаву з адзінай грашовай сістэмай, войскам і парламентам” (ну сапраўдны Пятро Сталыпін, які кіраваў у свой час Гродзенскім паветам). А ў час кангрэсу мясцовых і рэгіянальных кіраўніцтваў Савету Еўропы, у 2003 годзе, запытваў аб перспектывах уключэння туды Беларусі.
Толькі ў выніку — Дзмітрый Аяцкаў у Мінск так і не прыехаў.
Па словах вядомага аналітыка Цэнтра палітычнай кан’юктуры Расіі Аляксандра Паўлюка, як пасла Аляксандра Аяцкава збіраліся накіраваць выключна дзеля таго, каб пазбавіцца ад яго прысутнасці на палітычным рынгу Расіі.
Для самога Аяцкава з’язджаць з Расіі было не вельмі карысна — там у яго ёсць свой бізнес, не афіцыйны, але Аяцкаў яго курыруе.
Можа таму на прэс-канферэнцыі ў Саратаве Дзмітрый Аяцкаў выказаў шэраг заяў аб Аляксандры Лукашэнкі, якія не выклікалі у апошняга захаплення.
Лідэр Беларусі тады выказаўся: “гэта экстравагантныя выказванні. Мы з імі разбярэмся. Мы зараз не маем інфармацыі: гэта інтэрпрэтацыя СМІ , ці ён на сам рэч такое казаў. Тым не менш, дыму без агню не бывае.”
Кар’ера расійскага пасла ў Беларусі скончылася даволі хутка.
Зараз былы губернатар Саратаўскай вобласці чакае магчымага накіравання паўпрэдам у Прыволжскую федэральную акругу (як заверыў NewsInfo).
Аляксандр Сурыкаў
Па інфармацыі “Камерсанта”, пры назначэнні паслом спадара Сурыкава, у Крамлі кіраваліся тымі ж мэтамі, што пры зацвярджэнні кандыдатура Дзмітрыя Аяцкава. Для працы ў Мінску неабходны кіраўнік з рэгіёна (відаць да Беларусі ставяцца як да рэгіянальнай часткі РФ), у якога ёсць вопыт шматгадовых кантактаў з Беларуссю і яе лідэрам.
Для таго каб Аляксандр Сурыкаў змог выехаць у Мінск, неабходна будзе вытрымаць усе фармальнасці: спачатку — афармленне пасла праз Расійскі МЗС, затым — праходжанне камітэта па міжнародным справам Федэральнага сходу і запыт у Мінск. І напрыканцы — сцвярджэнне пасольскіх паўнамоцтваў указам прэзідэнта.
Інфармацыйны цэнтр
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Паводле: www.Lenta.ru, www.dni.ru, NewsInfo |