Каштоўная шыльда з “драгметалу”.

“Невядомыя злачынцы скралі бронзавы надпіс з помніка Францішку Скарыне у Празе. Маецца на ўвазе помнік які знаходзіцца паміж Міністэрствамі культуры і замежных спраў...” З такога паведамлення, размешчанага 24 студзеня гэтага года на сайце суполкі “Скарына”, пачалася праца па аднаўленні скрадзенай шыльды. Праз 9 месяцаў, 23 кастрычніка, бронзавы надпіс зноў упрыгожвае помнік. Як праходзіла праца і аб людзях якія дапамаглі аднавіць надпіс чытайце ў інтерв’ю з Віталем Цімошчанкам, якое будзе надрукавана ў чарговым нумары “ВЫДРЫ”.

Паводле “ВЫДРЫ”

На здымку: помнік Ф.Скарыну з адноўленай шыльдай.

‹‹ на галоўную | у архіў