диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Невядомая Беларусь”

29 верасня г.г. выйшла кніга “Невядомая Беларусь” пры падтрымцы Беларускага цэнтра і выдавецтва “Dokoran”. Кніга — найцікавейшы зборнік эсэ вядучых беларускіх інтэлектуалаў на тэмы старажытнай і найноўшай беларускай гісторыі, культуры, палітыкі. Прадмову да кнігі напісаў Вацлаў Гавал.

А 17 кастрычніка адбылася прэзентацыя “Невядомай Беларусі” у рамках форуму 2000. Дзе ў рэжыме on-line прысутнічалі В. Гавал, А. Мілінкевіч, А. Анціпенка і другія.

Ілля Глыбоўскі, Чэхія
Першая частка гісторыі Вялікага княства Літоўскага

У выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” выйшаў першы том энцыклапедыі “Вялікае Княства Літоўскае”. Над ёю працавала больш як 130 аўтараў. Ідэю выдання энцыклапедыі падтрымала нават Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі і Міністэрства інфармацыі краіны. Праца пачалася яшчэ ў 2003 г.

На больш чым 600 старонках змешчаны абагульняючыя артыкулы пра гісторыю ўзнікнення старажытнабеларускай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, яе дзяржаўны лад, культуру, навуку, войска, вядомых дзеячаў, а так сама алфавітныя артыкулы.
Так пра гісторыю ВКЛ яшчэ не пісалі. Гэта энцыклапедыя!

Працуючы над праектам, вучоныя мелі цесныя кантакты са сваімі літоўскімі калегамі. Зразумела, што літоўскія гісторыкі маюць свой погляд на некаторыя падзеі, факты, асобы ў гісторыі ВКЛ. Аднак, як лічыць вядучы навуковы рэдактар выдавецтва “БелЭн” Валеры Пазнякоў, стваральнікам энцыклапедыі ўдалося пазбегнуць так званых “правакацыйных” момантаў. Можна сказаць, што змешчаныя тут артыкулы, прайшлі праверку часам.

Цудоўнае выданне на добрай паперы, багата ілюстраваная прывядзе ў захапленне аматараў гісторыі. А праз год убачыць свет другі том Энцыклапедыі.

Паводле матэрыялу Дзіяны Грышанавай, “Голас Радзімы” № 40-41
“Чырвоным па беламу”

Кніга артыкулаў, нарысаў, эсэ Веранікі Чаркасавай “Чырвоным па беламу” пабачыла свет у ліпіне 2005 г. На жаль, маленькім накладам, у 150 асобнікаў, яна з’явілася ў вольнай продажы, і ці давядзецца вам яе пабачыць? А яна вартая таго!

Удзельнікі праекта падрыхтавалі кнігу да друку на грамадскіх пачатках і пры дапамозе Алены Агапавай, Алены Жэрздзёвай, Зміцера Саўкі, Еўрапейскай Медыя Ініцыятывы (Europaische Medien Initiative e. V) і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Тэксты для кнігі былі сабраны па выданнях “Беларуская газета”, “Беларуская дзелавая газета”, “Голас Радзімы”, “Наша свабода”, “Новы час”, “Салідарнасць”.

У кнігу ўвайшлі лепшыя, па меркаванні складальнікаў, тэксты, напісаныя Веранікай Чакасавай на працягу 1991-2004 гг. для беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў. Па меркаванні ўдзельнікаў праекта, кніга рабілася для журналістаў, палітолагаў і палітыкаў, тэарэтыкаў і практыкаў, а так сама ўсіх тых, хто цікавіцца сучаснасцю нашай краіны.

Аўгіння Кавалюк — паэтка з душой беларускай

Новая кніга “Адклікаюцца рэхам гады”, выдадзена МГА “Беларускі кнігазбор”, па замове і коштам МГА «ЗБС “Бацькаўшчына” — гэта зборнік “паэтычных малюнкаў” (вершаў) беларускай паэткі з Санкт-Пецярбурга, Аўгінні Кавалюк.

У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў, характэрныя сённяшняму настрою паэткі на роздум аб агульначалавечых каштоўнасцях і спрадвечных пытаннях чалавека. Сама ж паэтка, нарадзіўшыся ў гарадзенскім павеце, скончыўшы беларускую школу і гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута працавала ў Рызе, а ў 1987 годзе з’ехала ў Санкт-Пецярбург, дзе і жыве па сённяшні час. Але паэтычнае натхненне з ёй было заўсёды. Яна напісала шэраг зборнікаў вершаў, якія выдаваліся з 1964 года, а некаторыя з яе твораў перакладзены на латышскую, рускую, украінскую мовы.

Прэс-сакратар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович