диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Васілій Долгалеў: “Беларусь павінна жыць з Расіяй у згодзе, ці жыццё нашых грамадзян пагоршыцца”.

Такі ультыматум некалі прагучаў ад намесніка Прэм'ер-міністра аб развіцці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў інтэрв’ю штотыднёвіку “Аглядальнік”.

Зараз на “павестке дня” зацвярджэнне Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы. У інтэрв’ю журналу “Расійская Федэрацыя сёння” (№ 19, кастрычнік 2005 г.) намеснік Старшыні Дзяржаўнай Думы і намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Сяргей Бабурын паабяцаў, што ўжо вясной 2006 года можа быць зроблена Саюзная дзяржава. Спасылаючыся на тое, што зараз гатовы да прыняцця Канстытуцыйны акт, праца над якім вядзецца ўжо не першы год. Праца была складанай, бо камісія, якая распрацоўвае дакумент, мяняўся з-за перавыбараў дэпутатаў у Дзяржаўную Думу і Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Новыя людзі — новы погляд на Канстытуцыйны акт...

Тым не менш, у лістападзе-снежні гэтага года плануецца разгляданне дакумента на Вышэйшым Дзяржаўным Савеце Саюзнай дзяржавы. Па словах Сяргея Бабурына, Канстытуцыйны акт фактычна не адрозніваецца ад Канстытуцыі, бо з’яўляецца Асноўным Законам Саюзнай дзяржавы. Свайго роду гэта і ёсць яе Канстытуцыя, але ў Дамове 1999 года гаворыцца, што за прыняццем Канстытуцыйнага акта, можа адбыцца і прыняцце непасрэднай Канстытуцыі.

Таму, па разважанням спадара Бабурына, ужо ў наступным 2006 годзе магчыма арганізаваць выбары саюзнага парламента, з адначасовым правядзеннем рэферэндуму па Канстытуцыйным акце.

На афіцыйным жа сайце праектнай Саюзнай дзяржавы, Старшыня Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыня Дзяржаўнай Думы Барыс Грызлоў у сваім выступленні заўважыў, што праца над праектам Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы хутка будзе завершана.

І паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, падчас выступлення на адкрыцці “Дажынак—2005”, у выпадку правядзення рэферэндуму па Саюзнай дзяржаве на яго можа быць вынесена толькі адно пытанне — па Канстытуцыйным акце, дзе будуць прапісаны ўсе пытанні функцыянавання Саюзнай дзяржавы — фінансавыя, палітычныя і эканамічныя.

У інтэрв’ю газеце “Народная воля” па гэтым пытанні выказаўся Сяргей Касцян, які раней уваходзіў у Камісію па распрацоўцы Канстытуцыйнага акта. Ён распавёў, што распрацавана было аж чатыры варыянты гэтага дакумента. “Але гэта нармальныя працоўныя абставіны. Думаю, усё атрымаецца толькі тады, калі будзе праяўлена палітычная воля і прэзідэнты дзвюх краін цвёрда скажуць: “Хопіць тэорыі, трэба пераходзіць да практыкі!”.

Лідэр жа Аб’яднанай грамадзянскай парыі Анатоль Лябедзька разлічвае, што сітуацыя вакол Канстытуцыйнага акта — гэта будучыня для прэзідэнта. “Інфармацыя аб Канстытуцыйным акце зачынена для простых грамадзян Беларусі і Расіі. На самой справе Канстытуцыйны акт — гэта інструмент, спосаб уздзеяння крамля на Лукашэнку і сітуацыю ў Беларусі. Думаю, што лістапад у гэтым сэнсе будзе важным і паказальным месяцам. Альбо Лукашэнка прыме ўмовы Крамля, альбо Крэмаль расчаруецца ў ім. Апошні варыянт азначае пэўныя пагрозы для Аляксандра Рыгоравіча напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Заўважна, ужо Крэмль не хоча больш чакаць...”

Дар’я Сацукевіч, прэс-сакратар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович