Сацыяльная дапамога праз “Глабальную маладзёвую сетку”
18 красавіка 1998 года была арганізавана Глабальная маладзёвая сетка рашэннем прадстаўнікоў 24 краін свету, пры дапамозе Упраўлення па наркотыках і злачынствах ААН у цесным супрацоўніцтве з Канадскім Цэнтрам прафілактыкі залежнасці (Canadian Centre on Substance Abuse) пры дапамозе кіраўніцтва Канады, Швецыі, Італіі і Вялікабрытаніі.
Час ад часу да працы сеткі далучаюцца новыя краіны і дзяржавы.
З 1 чэрвеня 2005 года да Глабальнай сеткі далучыліся яшчэ 4 краіны: Беларусь, Украіна, Малдова, Расія. Рэгіянальным каардынатарам Усходня-еўрапейскага аддзялення Глабальнай маладзёвай сеткі з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Сацыяльная дапамога”.
11 кастрычніка 2005 года адбылася працоўная сустрэча арганізацый-удзельніц у Мінску (Беларусь). На сустрэчы былі прааналізаваны чаканні, патрабаванні і прынцыпы працы сеткі. На працягу дзесяці дзён (з 13 па 23 кастрычніка) ва ўсіх аб’яднаных сеткай краінах пройдуць акцыі, у межах якіх будзе прэзентаваная сець.
13 кастрычніка акцыя адбылася адначасова ў двух краінах: Беларусь (Мінск) і Украіна (Нікалаеў). 16 кастрычніка запланавана першае арганізацыйнае паседжанне, на якім будзе сфарміраваны нацыянальны каардынацыйны камітэт. З 10 па 11 лістапада ў Мінску пройдзе першы рэгіянальны семінар, удзел у якім прымуць прадстаўнікі ўсіх краін-удзельніц сеткі.
Мэтай семінара з’яўляецца стратэгічнае планаванне мерапрыемстваў сеткі. Арганізацыямі павінны быць абумоўлены пазіцыі і абраны сумесныя нацыянальныя арганізацыйныя камітэты, прадстаўнікамі якіх будуць складзены Сеткавыя каардынацыйныя механізмы, якія будуць прымаць рашэнні па дзейнасці сетцы.
На сённяшні дзень удзел у сеткі прынялі 34 арганізацыі з колькасці грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных структур, зацікаўленых прафілактычнай працай сярод моладзі.
Такую інфармацыю міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Сацыяльная дапамога” паведаміла на сваім сайце www.isa-net.ru.
Дар’я Сацукевіч, прэс-сакратар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” |