16 кастрычніка — Дзень салідарнасці!
Дзень салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў, які падтрымае Еўропа.
Па інфармацыйных вестках на сайце www.charter97.org, кіраўнік падкамітэта Парламенцкай асамблеі Савету Еўропы па правах чалавека, кіпрскі дэпутат Хрыстас Пургурыдэс ад імя камітэта падтрымаў ідэю прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання Беларусі аб стварэнні Дня салідарнасці з рэпрэсаванымі грамадзянамі і іх сем’ямі. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Савета Еўропы.
Дзень салідарнасці разлічваюць праводзіць 16 кастрычніка, у памяць аб беларускіх палітычных вязнях, знікнуўшых апазіцыянерах, незалежных журналістах... гэта прапанавана зрабіць усім, хто за свабоду і дэмакратычнае становішча на Беларусі.
Лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, сябра “Вольнай Беларусі” Ірына Красоўская, кіраўнік ініцыятывы “Зубр” Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына Халіп заклікаюць беларусаў у знак салідарнасці 16 кастрычніка, у 20.00 выключыць святло на 15 хвілін у сваёй кватэры і паставіць запаленыя свечкі на падаконне.
Даведаўшыся аб запланаванай акцыі “Дзень салідарнасці”, арганізацыя “Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” узялася арганізаваць акцыі салідарнасці з Беларуссю. Яна запланавана 16 кастрычніка ў 19 гадзін (па беларускаму ў 20.00), у такіх польскіх гарадах як Варшава, Вроцлаў, Познань, Кракаў, Лодзь, Беласток, Гдыня і др.
Дар’я Сацукевіч, прэс-сакратар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” |