диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Год Расіі ў Беларусі”.

Такая назва сумеснай акцыі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі і Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве, у межах якой зараз праходзіць выстава “Слуцкія паясы”. Яна была адкрыта 29 верасня ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (вул. Карла Маркса 12). На адкрыцці выставы прысутнічалі намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Гедройц, дырэктар Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве Аляксандр Шкурко, яго намеснік Тамара Ягумнава, загадчык аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ірына Скварцова.

Афіцыйная частка, як заўсёды, складалася з выступленняў афіцыйных прадстаўнікоў. Дарэчы, А.Шкурко паабяцаў і далей працягваць распрацоўваць сумесныя праекты з Беларускімі калегамі.

Легендарныя шоўкавыя паясы, аб якіх пісаў Багдановіч, сабраны на выставу. Чатыры рэліквіі прывезлі з расійскага Дзяржаўнага гістарычнага музея, дзесяць — з беларускіх музеяў. На выставе прадстаўлены паясы з Ліёна, з-пад Варшавы, але сапраўдныя слуцкія пазначаны адмысловымі меткамі на канцах ці збоку. У шырыню паясы 30-35 см, даўжынёй — ад 3 да 5 метраў. У XVIII ст. шоўкавыя паясы лічыліся галоўным убранствам мужчынскага строю. Яго маглі сабе дазволіць толькі прадстаўнікі знатных сямей. І насілі толькі па святочных днях і па асоба важных выпадках.

На выставе ёсць і так званыя “літыя паясы”, у якія ўплецены залатыя альбо срэбраныя ніці, а таксама двухбаковыя паясы. На іх быў попыт заўсёды, бо былі вельмі зручным і эканамічным варыянтам: іх насілі на адзін ці на другі бок, у залежнасці ад выпадкаў, радасных альбо сумных.

Унікальная выстава працягнецца да 13 снежня (толькі экспанаты з расійскага музея выстаўлены да 17 кастрычніка). Кошт поўнага білета 2000 руб., для навучэнцаў школ — 700, студэнтам — 1000, замежным наведвальнікам — 7000.

Дар’я Сацукевіч, прэс-сакратар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович