1 кастрычніка адкрыты першыя ў Беларусі могілкі салдат вермахта.
1 кастрычніка ў райцэнтры Бяроза Брэсцкай вобласці адкрыты першыя ў Беларусі зборныя могілкі нямецкіх салдат, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Аб гэтым паведаміў пасол Германіі ў Беларусі Марцін Хекер 28 верасня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню германскага адзінства (адзначаецца 3 кастрычніка) і правядзенню Нямецкага тыдня.
Паводле слоў дыпламата, адносіны паміж Германіяй і Беларуссю разгортваюцца на фоне трагічнага былога, і прымірэнне з Беларуссю застаецца галоўнай мэтай для ФРГ. “Мы схіляемся да больш шырокага дыялога з беларускім грамадствам, у тым ліку з парламентарыямі і ветэранамі. І адкрыццё гэтых могілак з’яўляецца падставай, каб паразважаць аб будучыні германа-беларускіх адносін”, — заўважыў пасол.
Паводле інфармацыі БелаПАН. |