Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на верасень 2010 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

08.09.2010

Беларускі каляндар памятных дат на люты 2010 года

 

2 лютага – 65 гадоў таму, у 1945-м, у савецкім зняволенні загінуў Валянцін Рамановіч (1911–1945), мастак.

3 лютага – 15 гадоў таму, у 1995-м, у Мельбурне (Аўстралія) памёр Уладзімір Шнэк (псеўд. Случанскі, 1927–1995), вайсковы і грамадскі дзеяч, пісьменнік, дзеяч эміграцыі ў Аўстраліі і Нямеччыне.

4 лютага – 495 гадоў таму, у 1515-м, нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565), палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч ВКЛ.

5 лютага – 65 гадоў таму, у 1950-м, памёр Ян Булгак (1876–1950), фотамастак, этнограф, краязнавец.

6 лютага – 70 гадоў таму, у 1920-м, у Слуцку выйшаў першы нумар газеты “Наша Каляіна”, друкаванага органа арганізацыі “Папараць-кветка” (рэдактар А. Бараноўскі).

6 лютага – 15 гадоў таму, у 1995-м, у Мінску памёр Валянцін Рабкевіч (1937–1995), літаратуразнавец, перакладчык, паэт.

7 лютага – 200 гадоў таму, у 1810-м, нарадзіўся Іван Хруцкі (1810–1885), мастак.

9 лютага – 20 гадоў таму, у 1990-м, у Вільні адбылося адкрыццё беларускай нядзельнай школкі.

10 лютага – 30 гадоў таму, у 1980-м, памёр Браніслаў Ржэўскі (1905–1980), літаратуразнавец, педагог, дысідэнт, палітычны вязень.

10 лютага – 20 гадоў таму, у 1990-м, у Мінску з ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту адбыўся Усебеларускі дэмакратычны форум, на якім утвораны перадвыбарчы Беларускі дэмакратычны блок.

12 лютага – 100 гадоў таму, у 1910-м, у Вільні адбылася першая беларуская тэатральная пастаноўка.

13 лютага – 305 гадоў таму, у 1705-м, нарадзілася Францішка Уршуля Радзівіл (1705–1753), пісьменніца, драматург.

14 лютага – 210 гадоў таму, у 1800-м (ці 1799-м), нарадзіўся Валенцій Ваньковіч (1800–1842), мастак.

16 лютага – 115 гадоў таму, у 1895-м, нарадзіўся Франц Кушаль (1895–1969), вайсковец, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

16 лютага – 115 гадоў таму, у 1895-м, памёр Тамаш Булгак (1801–1895), удзельнік паўстання 1830–1831 гг. і 1863–1864 гг.

16 лютага – 105 гадоў таму, у 1905-м, памёр Павел Баброўскі (1832–1905), гісторык, этнограф.

18 лютага – 165 гадоў таму, у 1845-м, памёр Ігнат Анацэвіч (1780–1845), гісторык, археограф, педагог.

19 лютага – 120 гадоў таму, у 1890-м, нарадзіўся Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч, 1890–1926), каталіцкі святар, паэт.

19 лютага – 105 гадоў таму, у 1905-м, у Вене памёр Якуб Наркевіч-Ёдка (1847–1905), прыродазнавец, вынаходнік, медык.

19 лютага – 100 гадоў таму, у 1910-м, нарадзіўся Палікарп Манькоў (1910–1998), грамадскі дзеяч, кіраўнік СБМ на Слуцкую акругу, журналіст, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

20 лютага – 200 гадоў таму, у 1810-м, памёр Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728–1810), асветнік, астраном, педагог.

20 лютага – 70 гадоў таму, у 1940-м, у Гродне адкрыўся настаўніцкі інстытут – першая ў Заходняй Беларусі вышэйшая навучальная ўстанова.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

23 лютага – 45 гадоў таму, у 1975-м, у Касцюковічах адкрыўся краязнаўчы музей.

24 лютага – 415 гадоў таму, у 1595-м, нарадзіўся Мацей Сарбеўскі (1595–1640), беларускі і польскі лацінамоўны паэт, літаратуразнавец, тэолаг.

24 лютага – 250 гадоў таму, у 1760-м, памёр Мацей Догель (1715–1760), гісторык-археограф, правазнавец.

24 лютага – 35 гадоў таму, у 1975-м, памёр Віктар Казлоўскі (1923–1975), паэт.

25 лютага – 20 гадоў таму, у 1990-м, у Мінску на плошчы Леніна адбыўся выбарчы мітынг Беларускага Народнага Фронту, на якім прысутнічала да 100 тысяч чалавек. Мітынг скончыўся паходам да будынка Рэспубліканскага тэлебачання, кіраўніцтва якога па патрабаванні народа было вымушанае даць жывы эфір лідэрам Фронту.

26 лютага – 385 гадоў таму, у 1625-м, нарадзіўся Багуслаў Казімір Маскевіч (1625–1683), вайсковы і грамадскі дзеяч ВКЛ, пісьменнік-мемуарыст.

29 лютага – 170 гадоў таму, у 1840-м, нарадзіўся Раман Рагінскі (1840–1915), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг.

 


 
Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны

Курт Вонэгут. "Бойня №5 або крыжовы паход дзетак"


Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by