Пасля летняга перапынку 23 кастрычніка Беларуская абшчына Львоўскай вобласці плануе правесці чарговы сход сяброў арганізацыі.
Па словах старшыні абшчыны Сяргея Уладзіміравіча Кулікова, сход планавалі правесці раней, аднак вырашылі спалучыць яго з сустрэчай з дэлегацыяй з Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 23 кастрычніка ў Львоўскім Доме арганнай і камернай музыкі.
Беларуская дэлегацыя на чале са старшынём Белкаапсаюза В.Куляшовым мае абмяркаваць з прадстаўнікамі беларускай абшчыны пытанні наладжвання сувязяў паміж Львоўскай вобласцю Украіны і Рэспублікай Беларусь, перш за ўсё у галіне эканамічнага супрацоўніцтва і інвестыцый.
Таксама ў межах мерапрыемства выступяць прадстаўнікі Беларускай абшчыны Львоўскай вобласці. Яны рапавядуць удзельнікам сустрэчы пра дзейнасць абшчыны. Напрыканцы імпрэзы адбудзецца канцэрт харавога калектыва “Белая Русь”, які існуе пры Беларускай абшчыне Львоўскай вобласці.
Адрас Дома арганнай і камернай музыкі: г. Львоў, вул. С. Бандэры 8
Каментар
Дакацілася ЗБС… Цытаваць
RSS лента каментароў гэтага запiсу.