Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на люты 2012 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

Навіны ЗБС "Бацькаўшчына"
02.02.2012     Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”
У студзеньскім нумары бюлетэня можна прачыць, як беларусы ў Яраслаўлі, Нью-Ёрку, Таронта, Іркуцку, Гданьску, Празе і іншых куточках свету адзначылі Каляды. У рубрыцы “Тэма” змешчаны артыкул “Ці дапамогуць беларусі эмігранты?”, у якім аўтар высвятляе, ці ёсць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял у беларускай дыяспары і што трэба рабіць, каб уключыць яго ў рашэнне праблем Беларусі на дадзеным этапе.
Далей...
 
27.01.2012     Беларускія і славацкія бізнэсоўцы падзяліліся вопытам у філантропіі
Круглы столНайлепшыя практыкі ў карпаратыўнай філантропіі: абмен славацкім і беларускім вопытам” адбыўся 26 студзеня ў Мінску. Сустрэча стала падсумаваннем двухгадовых зносін паміж беларускімі і славацкімі партнёрамі. Арганізатарам мерапрыемства выступіла МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Далей...
 
20.01.2012     Лявон Юрэвіч: “Лісты заўсёды цікавыя. Пытанне, што вы ў іх шукаеце і што знаходзіце”
З нагоды выхаду кнігі “Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні" яе аўтар, даследчык Лявон Юрэвіч распавядае пра адметныя рысы эміграцыйнага ліставання, свайго ўлюбёнага аўтара эпісталярыяў ды складанасці падчас працы над кнігай.

Далей...
 
20.01.2012     660 старонак, прысвечаных эпісталярнай спадчыне беларускай эміграцыі
У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча “Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні”. Гэта збор матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі.
Далей...
 
Навіны беларускага замежжа
03.02.2012     Беларускія прадстаўніцтвы за мяжой просяць узмацніць санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Пасля таго як "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль, Бельгія) выступіў за адмену санкцый супраць беларускай дыктатуры і скарачэнне спісу неўяздных беларускіх чыноўнікаў, цэлы шэраг палітычных і грамадзянскіх прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой заявілі, што рашуча адмяжоўваюцца ад гэтай ініцыятывы.
Далей...
 
03.02.2012     Полька Караліна Лукашэвіч: Калі бегаеш па клубах і кажаш, што вывучаеш беларускую філалогію...
Полька Караліна Лукашэвіч і ўкраінец Паўло Зуб'юк у эфіры Еўрарадыё расказалі, як пачалося іх захапленне беларускай мовай і што зрабіць, каб папулярызаваць яе.
Далей...
 
02.02.2012     У Брусэлі лабіруюць інтарэсы рэжыму Лукашэнкі
Брусэльскі «Офіс за дэмакратычную Беларусь» выступае за адмену санкцый супраць беларускай дыктатуры. Кіраўніца «Офіса за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская заявіла: «Калі прайшла інфармацыя пра тое, што спісы неўязных будуць пашыраныя, мы сапраўды заявілі, што не лічым, што пашырэнне візавых санкцый на дадзены момант з'яўляецца эфектыўным метадам...
Далей...
 
02.02.2012     Таварыства беларускай культуры ў Літве: старыя праблемы з новым кіраўніцтвам
Справаздачна-выбарчы сход Таварытсва беларускай культуры ў Літве адбыўся 28 студзеня. Падчас сходу старая рада склала свае паўнамоцтвы і адбыліся выбары новага кіраўніцтва.
Далей...
 
02.02.2012     Лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага па Падляшшы
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага, шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы ды многія іншыя мерапрыемствы плануе ладзіць у гэтым годзе арганізацыя “Беларуская нацыянальная памяць”.

Далей...
 
01.02.2012     На тандэме па памежжы: «Мяжа — гэта штучная прыдумка”
Два маладыя чалавекі, польскі беларус і беларускі паляк, некалькі месяцаў вандравалі па вёсках па абодва бакі мяжы на ровары-тандэме. У выніку іх экспедыцыі з’явіўся гадзінны дакументальны фільм “Tandemem przez pogranicze” (“На тандэме па памежжы”). Яго прэзентацыя прайшла 27 студзеня ў Беластоку.
Далей...
Навіны Беларусі
03.02.2012     Сенатары пракаментавалі дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
У Савеце Рэспублікі Беларусі лічаць, што забарона на дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі абараняе правы чалавека.

Далей...
 
03.02.2012     Вярхоўны суд пакінуў вырак Саньнікаву бязь зьменаў
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў на вырак былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву.

Далей...
 
03.02.2012     Някляева вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры
Такое рашэнне прыняў Беларускі ПЭН-Цэнтр. У сярэднім у год Нобелеўскі Камітэт прымае каля 350 намінацый па літаратуры ад творчых арганізацыяў усяго свету, а таксама ад лаўрэатаў папярэдніх гадоў.
Далей...
Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны
Юрка Віцьбіч. “Лшоно Габоо Бійрушалайм"

Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by