Нашы могілкі
Прапанаваны Вашай увазе альбом беларускіх могілак,
раскіданых па ўсім свеце ёсць першай спробай Беларускага інстытута
навукі і мастацтва ў Нью-Йорку рэпрэзентаваць асаблівасці беларускіх
пахаванняў розных краінах. Відавочна, выявы фрагментарныя і шмат
помнікаў яшчэ чакаюць сваіх фатографаў. Спадзяемся, што гэты альбом
справакуе яшчэ большую цікавасць даследчыкаў да збірання і вывучэння
матэрыялаў такога кшталту.
Аўтары праекту выказваюць словы самай шчырай удзячнасці
за дапамогу ў зборы матэрыялаў Івонцы Сурвіле (Атава, Канада),
Яніне Каханоўскай, Юліі Андрусішынай (Нью-Йорк, ЗША), Галіне Руднік
(Мюнхен, Нямеччына), Вітаўту Кіпелю, Віктару Камінскаму (Нью-Джэрсі,
ЗША), Юрасю Гарбінскаму (Варшава, Польшча), Ігару Іванову, Ігару
Лабацэвічу, Паўлу Шаўцову (Лондан, Англія), Міхасю Лужынскаму
(Сідней, Аўстралія), Максіму Вінакураву (Вена, Аўстрыя).
Згуртаванне “Бацькаўшчына” выказвае ўдзячнасць
сп. Лявону Юрэвічу (Нью-Йорк, ЗША) за прадстаўленыя матэрыялы.
|