Нашы славутыя землякі
Iвонка Сурвілла
Iвонка
Сурвілла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўбцах. З 1944
году - у эміграцыі. Скончыла вышэйшую Мастацкую Школу ў Парыжы,
пазьней - лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага Ўнівэрсытэту (1959).
У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага
Нацыянальнага Радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала
англа-францускім перакладчыкам у Фэдэральным Урадзе Канады. Старшыня
Рады БНР ад 1997 году.
|