диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

2006, 2005, 2004, 2003, 2002, 2001, 2000, 1999, 1998, 1997, 1996, 1995, 1994, 1993, 1992, 1991, 1990

Хронiка дзейнасцi

Міжнароднага грамадскага аб'яднання

"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"

2005 год

Студзень

  • Выданне кнігі “Беларусы ў Аўстраліі” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”;
  • Пошук і ўсталяванне кантактаў з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары і з беларусамі ў тых краінах, дзе пакуль не існуюць беларускія суполкі;
  • 18 студзеня – пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, на якім была разгледжаная і падтрымана канцэпцыя Шостага міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу сярод вучняў “Там, ля сівых муроў...”. Таксама вырашана пытанне аб правядзенні пасяджэння Малой Рады ў лютым. Абвешчаны план дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2005 год. Паведамлена аб ходзе падрыхтоўкі да чарговага IV з’езда беларусаў свету.
  • Абвяшчэнне Шостага міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу сярод вучняў “Там, ля сівых муроў...”.
  • Выпуск і распаўсюджанне сярод сяброў арганізацыі інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Выданне брашуры Беларуска-шведскага праекту Кааліцыі Міжнароднай жаночай ініцыятывы (каардынатар праекту з беларускага боку — МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бавцькаўшчына”)
  • Арганізацыя цыкла лекцый па гістарычнай і патрыятычнай тэматыцы.
  • Люты

  • Падрыхтоўка да правядзення Чацвёртага з’езду беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” згодна з Рабочым планам Аргкамітэту.
  • Пасяджэнне Малой Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, дзе была прынята да ведама інфармацыя аб правядзенні працы па падрыхтоўцы да чарговага Чацвёртага з’езда беларусаў свету, а таксама зацверджаны План дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2005 год з заўвагамі і прапановамі.
  • Інфармаванне беларускай дыяспары аб падзеях у Беларусі, у беларускай дыяспары і аб навінах МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” праз выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце” і вэб-сайт.
  • Распрацоўка праграмы патрыятычнага выхавання моладзі падчас аздараўляльных паездак
  • Сакавік

  • У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена кніга (Крыніцазнаўчае даследаванне) Лявона Юрэвіча “Мэмуары на эміграцыі”.
  • 11 сакавіка праведзена пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Дзе былі прынятыя змены ў статуце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў сувязі са зваротам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (ліст № 06-11\306 ад 01.03.05 г.). Зменены нормы прадстаўніцтва дэлегатаў на Чацвёрты з’езд беларусаў свету ў сувязі са зменамі ў Статуце.
  • Была заснавана рэгіянальная арганізацыя беларускай дыяспары ў Аўстрыі – Беларуска-Аўстрыйскае Задзіночанне ў Вене. Старшыня Ліяна Бурцава.
  • 22 сакавіка – адбылося пасяджэнне Малой рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, на якім былі зацверджаны нормы прадстаўніцтва на Чацвёрты з’езд беларусаў свету ад рэгіянальных арганізацый і індывідуальных сяброў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і дадзеныя паўнамоцтвы Управе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на карэктаванне нормы прадстаўніцтва і спіс дэлегатаў на Чацвёрты з’езд беларусаў свету, у сувязі са зменамі ў Статуце, адносна супольнага сяброўства.
  • Святкаванне 25 сакавіка Дня Волі.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Красавік

  • 6 красавіка — святкаванне юбілею Барыса Кіта.
  • Наведванне Міністэрства юстыцыі па ўнясенні зменаў ў назву вышэйшага органа кіраўніцтва аб’яднання: З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 27 красавіка адбылося пасяджэння Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчна”, на якім прынялі назву вышэйшага кіруючага органа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і Зацвердзілі Экспертную камісію конкурсу “Там, ля сівых муроў...”. Былі прыняты ў сяброўства МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” новыя прадстаўнікі дыяспары і пастаўлена на ўлік ва Управе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
  • Травень

  • Дапрацоўка канцэпцыі і структуры культурна-асветных цэнтраў у краінах пражывання беларускай дыяспары.
  • Інфармаванне беларускай дыяспары аб падзеях у Беларусі, у беларускай дыяспары і аб навінах МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” праз выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце” і вэб-сайт
  • Абвяшчэнне пераможцаў конкурсу “Там, ля сівых муроў...”.
  • Праца па ўстанаўленні кантактаў і супрацоўніцтва з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары.
  • Чэрвень

  • 7 чэрвеня былі зарэгістраваны змены ў статут МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выданне кніг у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Ганько Марыі “Каб сведчылі пра Беларусь”, Верабей Ірыны “Там, дзе сэрца маё...”.
  • Створана чатыры рэгіянальныя суполкі:
  • 1. Магілёўская рэгіянальная арганізацыя (старшыня – Мікола Яцкоў).
  • 2. Баранавіцкая рэгіянальная арганізацыя (старшыня – Андрэй Саладоўнікаў).
  • 3. Пінская рэгіянальная арганізацыя (старшыня – Аляксандр Аўсеенка).
  • 4. Мінская маладзёвая арганізацыя “Рэй” (старшыня – Ніна Шыдлоўская).
  • Праведзены пераўлік сяброў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і пацвярджэнне сяброўства, у сувязі з новым Законам аб грамадскіх арганізацыях і зменамі ў Статуце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 27 чэрвеня — паседжанне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на якім прыняты праект Праграмы правядзення Чацвёртага з’езда беларусаў свету, а таксама прыняты план арганізацыі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу паездкай на адпачынак у Балгарыю. Спонсар паездкі — Ірэна Каляда-Смірнова з ЗША.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Ліпень

  • Падрыхтоўка да правядзення Чацвёртага з’езду Беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 12 ліпеня — Паседжанне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, дзе было вырашана:
  • 1. на пасаду Кіраўніка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ад імя Управы рэкамендаваць З’езду кандыдатуру Марачкіна Аляксея;
  • 2. ухваліць праект складу Вялікай Рады і Малой Рады і прапанаваць гэтыя спісы для зацвярджэння Чацвёртаму з’езду беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”;
  • 3. ухваліць спіс сяброў Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і прапанаваць яго сябрам Вялікай Рады для зацвярджэння;
  • 4. рэкамендаваць новаабранай Вялікай Радзе кандыдатуру Макоўскай Алены на пасаду старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”;
  • 5. падвесці рысу пад выдачай запрашэнняў на Чацвёрты з’езд беларуаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 14-15 ліпеня 2005 г. правядзенне круглага стала разам з газетай “Беларускі рынак” і Фондам “Адкрытае грамадства”, па тэме: “Магчымасці захавання каштоўнасцяў нацыянальнай культуры ў шматкультурным грамадстве: досвед Еўрапейскага Саюза і Беларусі”.
  • 16-17 ліпеня – правядзенне Чацвёртага З’езду беларусаў свету пад назвай “Беларусь для дыяспары – дыяспара для Беларусі”. Прыняцце выніковых дакументаў:
  • 1. праграмы “Беларусы замежжа” (2005 –2009 гг.);
  • 2. зварот да суайчыннікаў “Беларусь для дыяспары – дыяспара для Беларусі”;
  • 3. рэзалюцыя “Пра беларускую мову”;
  • 4. дэкларацыя “Аб падтрымцы Акта незалежнасці Беларусі, прынятага Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску”;
  • 5. рэзалюцыя МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – правамоцны прадстаўнік інтарэсаў сусветнай беларускай супольнасці”.
  • Выданне кнігі “Эквівалент. Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы”.
  • 20 ліпеня — выезд на адпачынак у Балгарыю першай групы дзяцей-пераможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу “Там, ля сівых муроў...”
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Перавыданне кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.
  • Жнівень

  • 3 жніўня — выезд на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю другой групы дзяцей-пераможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу “Там, ля сівых муроў...”
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі Аўгінні Кавалюк “Адклікаюцца рэхам гады...”
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”
  • перадача у Міністэрства юстыцыі дакументаў з інфармацыяй пра новыя кіруючыя органы арганізацыі і пратаколу Чацвёртага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Верасень

  • Дасылка падарункаў-кніг дзецям – пераможцам аднайменнага конкурсу “Там, ля сівых муроў...”.
  • 29 верасня — паседжанне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выданне кнігі Аўгінні Кавалюк “Адклікаюцца рэхам гады...”
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі Матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе”.
  • Праца над стварэннем інтэрнэт-бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Кастрычнік

  • Арганізацыі дапамогі беларусам Польшчы, якія незадаволены працэсамі паланізацыі (ўвядзеннем польскай мовы ў службах у праваслаўных цэрквах). Збор беларускамоўнай царкоўнай літаратуры з далейшай яе перадачай на Беласточчыну.
  • Удзел у вечарыне, якая была прысвечана 80-годдзю К.Акулы. Ад імя “Бацькаўшчына” выступіла на вечарыне Лідзія Савік.
  • Удзел ў святкаванні 75-годдзя У.Караткевіча (была арганізавана выстава карцін), дзе сп. Марачкін выступіў з вітальным словам ад імя ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Правядзенне працы над выданнем матэрыялаў Чацвёртага з’езда беларусаў свету.
  • Правядзенне выставы Аляксея Марачкіна ў Кіеве ў Беларускім нацыянальным цэнтры.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.
  • Лістапад

  • Правядзенне круглага стала пад назвай “Палітычныя аспекты еўрапейскай інтэграцыі” .
  • Падрыхтоўка да публікацыі матэрыялаў па выніках круглага стала “Палітычныя аспекты еўрапейскай інтэграцыі”.
  • 29 лістапада правядзенне пасяджэння Малой Рады, на якім быў Зацверджаны план дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчыны” на снежань 2005 года, была вырашана даручыць навуковай камісіі распрацаваць канцэпцыю конкурсу сярод маладых навукоўцаў.
  • Запланаваны паездкі ў рэгіёны для кансультацыі і ўзмацненню сувязяў з рэгіянальнымі арганізацыямі.
  • Зацверджана канцэпцыя міжнароднага літаратурна-мастацкага дзіцячага конкурсу “Радзіма малая і вялікая”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.
  • Снежань

  • Распрацоўка плана працы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2006 г. і падрабязнага — на 1-ы квартал 2006 г.
  • Падрыхтоўка і дасылка звароту да Прэзідэнта Беларусі і старшыні Савета Міністраў з прапановай стварыць у складзе Савета Міністраў асобную структуру па справах беларускай дыяспары.
  • Падрыхтоўка і дасылка звароту ва Урад Рэспублікі Беларусь з прапановай па стварэнні асобных пасад у пасольствах і консульствах Рэспублікі Беларусь па справах беларускай дыяспары.
  • Падрыхтоўка сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі “Україна – Світ”
  • Збор матэрыялаў для Энцыклапедыі беларускага замежжа
  • Дапрацоўка абнаўлення дызайну вэб-сайту арганізацыі
  • Распрацоўка праграмы прэзентацыі кнігі А.Каляды “Беларускае літаратурнае вымаўленне”, пошук памяшкання для прэзентацыі
  • Дапамога ў падрыхтоўцы да друку кнігі А.Клышкі па размовах з інакам Мікалаем (Жыровіцкі манастыр)
  • Падрыхтоўка праекта зменаў у Статут у сувязі са зменамі ў законе “Аб грамадскіх арганізацыях”
  • Перадача беларускамоўнай рэлігійнай літаратуры на Беласточчыну
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Выданне кнігі Матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.
  •  

    № 6, чэрвень 2008
    [ PDF ]
    архіў бюлетэня
    Запоўніць картку...

    Па пытаннях беларусаў замежжа...

    Па захаванні Беларускага дому...

    15–16 снежня 2007
    Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


    Што рабіць з вёскай?
    (дадана 17.01.08)

    усе круглыя сталы

    Віктар Кавалеўскі
    Аўстралія і іміграцыя

    Леанід Лыч
    І на чужыне пачуваліся беларусамі

    Леанід Лыч
    Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

    Янка Запруднік
    УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

    Аляксандар Адзінец
    Запавет эмігранта

     
    Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
    zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
    Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович