Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
2003 год
студзень
Працягваецца выпуск інфармацыйных бюлетэняў "Беларусы ў свеце" і распаўсюджванне
па арганізацыях беларускай дыяспары ў 18 краінах свету.
Абвяшчэнне Рэспубліканскага конкурса навуковых прац "Рэфармацыя і рэнесанс у Беларусі.
XVI ст."
Абвяшчэнне Міжнароднага дзіцячага гістарычнага літаратурна-мастацкага конкурса "Беларусь.
Гістарычныя вандроўкі".
Перавыданне кнігі дзіцячых сачыненняў "Беларусь - мая Бацькаўшчына".
люты
Удзел ва Устаноўчым сходзе Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы
Югры" Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Арганізацыя выступу гурта сярэднявечнай
музыкі "Стары Ольса" на ўрачыстым канцэрце.
Правядзенне пасяджэння Малой Рады.
Правядзенне вечарыны, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Жук-Грышкевіча.
Абвяшчэнне гістарычнай віктарыны, прысвечанай 450-годдзю Рэфармацыі ў Беларусі і
размяшэчнне каляровых плакатаў з тэкстам віктарыны ў метро.
У межах дзейнасці Нацыянальнага аргкамітэта па святкаванні 85-х угодкаў Беларускай
Народнай Рэспублікі падрыхтоўка да правядзення Урачыстага сходу.
люты-сакавік
Падтрымка правядзення серыі лекцый "Гісторыя, якой няма ў падручніках", арганізаваных
МГА "Гісторыка".
сакавік
Правядзенне міжнароднага круглага стала "Дыялог дзеля партнёрства" з удзелам грамадскіх
арганізацый Беларусі і Швецыі.
Падрыхтоўка да выдання кнігі ў серыі "Беларуская дыяспара" з рабочай назвай "Беларуская
моладзь Францыі".
Правядзенне Урачыстага сходу грамадскасці, прысвечанага 85-м угодкам абвяшчэння
незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
красавік
Правядзенне сумесна з Таварыствам беларускай мовы вечарыны "Засьпявай мне песьню",
прысвечаную памяці Ларысы Геніюш.
Правядзенне Круглага стала "Традыцыі талерантнасці ў ВКЛ" з удзелам навукоўцаў Беларусі
і Польшчы, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Беларусі, Нарвегіі, Галандыі.
травень
Падрыхтоўка да правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных
10-годдзю Першага з’езду беларусаў свету ў ліпені 2003 г.
Падвядзенне вынікаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь.
Гістарычныя вандроўкі”.
Правядзенне перамоў аб падрыхтоўцы да выдання кніг пра беларусаў
Аўстраліі і газету “Беларус” (ЗША) у серыі “Беларуская дыяспара”, заснаванай МГА “ЗБС
“Бацькаўшчына”.
Праца над стварэннем электроннай версіі Галерэі грамадскіх і культурных
дзеячаў беларускага замежжа.
Падрыхтоўка да правядзення гістарычнай віктарыны, прысвечанай 450-годдзю
Рэфармацыі ў Беларусі.
Падрыхтоўчая праца па арганізацыі дзіцячага аздараўленчага адпачынку
для дзвюх груп дзяцей – пераможцаў конкурсу “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”.
Падрыхтоўка да правядзення выставы малюнкаў дзяцей – удзельнікаў
конкурсу “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”.
Правядзенне сустрэч з кіраўнікамі дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў
(беларускамоўная Вілейская школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем мовы, Аб’яднанне
апекуноў і дзяцей-сірот “Надзея”, Вярэйкаўская спецшкола-інтэрнат, Быценская школа-інтэрнат
для дзяцей з парушэннямі мовы), дзеці з якіх бралі ўдзел у конкурсах “Бацькаўшчыны”,
з мэтай аказання ім шэфскай дапамогі.
Падрыхтоўка да экспазіцыі, прысвечанай Нікадзіму Жызнеўскаму, дзеячу
беларускага нацыянальнага руху ў ЗША.
Выданне інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
чэрвень
Падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу навуковых прац “Рэфармацыя
і Рэнесанс у Беларусі. ХVI ст.”.
Праца па арганізацыі аздараўленчага адпачынку 2 груп дзяцей – пераможцаў
конкурсу “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”.
Распрацоўка культурна-выхаваўчай праграмы для дзіцячага аздараўленчага
адпачынку.
Падрыхтоўка да святкавання 10-годдзя Першага з’езду беларусаў свету.
Правядзенне віктарыны на гістарычную тэматыку ў вагонах метрапалітэна.
Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
ліпень
Правядзенне разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў святквання 10-годдзя
Першага з’езду беларусаў свету.
Адпраўка першай групы дзяцей – пераможцаў конкурсу на аздараўленчы
адпачынак.
Правядзенне пасяджэння Малой Рады.
Унясенне зменаў у Статут у адпаведнасці з патрабаваннем Міністэрства
юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Арганізацыя пашыву беларускіх нацыянальных строяў для Нацыянальна-культурнай
аўтаноміі “Беларусы Югры”.
Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
жнівень
Адпраўка другой групы дзяцей – пераможцаў конкурсу на аздараўленчы
адпачынак.
Выданне кнігі “Гістарычныя вандроўкі” з творамі дзяцей – пераможцаў
аднайменнага конкурсу.
Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
верасень
Адкрыццё і правядзенне выставы малюнкаў “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”
разам з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча.
Правядзенне гістарычнай віктарыны ў вагонах метрапалітэна.
Правядзенне пасяджэння Аргкамітэта па святкванні 450-годдзя Рэфармацыі
ў Беларусі.
Удзел у прыёме, арганізаваным амерыканскім амбасадарам для кіраўнікоў
грамадскіх аб’яднанняў і навукоўцаў.
Абвяшчэнне літаратурна-мастацкага конкурсу “Я беларус і тым ганаруся”.
Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
кастрычнік
Падрыхтоўка да друку матэрыялаў Другога і Трэцяга з’ездаў беларусаў
свету.
Падрыхтоўка да выставы твораў беларускага народнага мастацтва ў Швецыі.
Правядзенне сустрэчы паміж прадстаўнікамі беларускіх і шведскіх грамадскіх
арганізацый.
Пераклад на беларускую мову вэб-старонкі Томскага беларускага таварыства
“Белыя Росы”.
Падвядзенне вынікаў гістарычнай віктарыны.
Падрыхтоўка да Міжнароднай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства.
XVI стагоддзе”.
Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
лістапад
Правядзенне Вялікай Рады пісьмовым галасаваннем.
Падвядзенне вынікаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Я
беларус і тым ганаруся”.
Праца па арганізацыі дзіцячага адпачынку для пераможцаў конкурсу
“Я беларус і тым ганаруся”.
Правядзенне вечарыны, прысвечанай 100-годдзю Наталлі Арсенневай.
Правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства.
XVI стагоддзе”.
Выданне інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
cнежань
Падрыхтоўка да друку матэрыялаў канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства.
XVI стагоддзе”.
Праца па арганізацыі дзіцячага адпачынку для пераможцаў конкурсу
“Я беларус і тым ганаруся”.
Падрыхтоўка да правядзення выставы дзіцячых малюнкаў па тэме “Я беларус
і тым ганаруся”.
Падрыхтоўка да друку кнігі з творамі дзяцей – пераможцаў конкурсу
“Я беларус і тым ганаруся”.
Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.