2006,
2005,
2004,
2003,
2002,
2001,
2000,
1999,
1998,
1997,
1996,
1995,
1994,
1993,
1992,
1991,
1990
Хронiка дзейнасцi
Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
2001 год
студзень – ліпень
• Падрыхтоўка да правядзення Трэцяга з’езду беларусаў свету.
студзень-сакавік
• Падрыхтоўка да выдання кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.
чэрвень
• Выданне кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы” ў межах праграмы “Беларусь
– 2000”.
сакавік – травень
• Правядзенне конкурсу школьнікаў на лепшую працу па тэме:” Беларусь – мая Бацькаўшчына”,
“Што я ведаю пра беларусаў замежжа”.
• Падвядзенне вынікаў конкурсу "Беларусь - мая Бацькаўшчына" і "Што я
ведаю пра беларусаў замежжа".
5-6 ліпеня
• Правядзенне Трэцяга з’езду беларусаў свету.
Прысутнічала: 139 дэлегатаў з 18 краін свету(прадстаўнікі 72 арганізацый беларускай
дыяспары), 144 дэлегаты з Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўных структур, амбасадаў і міжнародных
арганізацый, а таксама прадстаўнікі 45 інфармацыйных агенцтваў і СМІ.
Асноўная тэма З’езду:”Беларусь і беларусы на мяжы тысячагоддзяў”.
Мэта З’езду: “Кансалідацыя беларускай нацыі, умацаванне грамадзянскай супольнасці.
Абрана новае кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына":
прэзідэнт Анатоль Грыцкевіч, старшыня Рады Алена Макоўская.
чэрвень – жнівень
• Накіраванне пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу (30 юнакоў і дзяўчат
з розных куткоў Беларусі) на адпачынак у Балгарыю пры фінансавай падтрымцы Дабрачыннага
фонду сп. Ірэны Каляда-Смірноў з ЗША.
• Упершыню створана ў Нямеччыне г. Зіген (Баварыя) рэгіянальная суполка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
• Зварот ва ўладныя структуры з просьбай зрабіць неабходныя захады па выкананні асноўнага
выніковага дакумента З'езду - праграмы "Замежная беларуская супольнасць у ХХІ стагоддзі".
верасень
• Удзел ў святкаванні 30-ці годдзя з дня заснавання Бібліятэкі імя Ф.Скарыны ў Лондане.
З дакладам выступіў прэзідэнт МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Анатоль Грыцкевіч.
верасень – кастрычнік
• Удзел у абмеркаванні структуры закона "Аб суайчынніках", прапанаванага Дзяржкамітэтам
па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. З-за прынцыповага разыходжання ў структуры закона
распрацоўка Юрыдычнай камісіяй "Бацькаўшчыны" ўласнага праекта закона "Аб
стасунках з беларусамі замежжа".
• Падрыхтоўка і стварэнне інфармацыйнага цэнтру МГА “ЗБС”Бацькаўшчына”.
• Удзел ў правядзенні чарговай Міжнароднай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”, якая праходзіла
ў Беластоку (Польшча). З дакладам выступіў прэзідэнт МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына“ Анатоль
Грыцкевіч.
• Удзел у вечарыне, прысвечанай прэзентацыі кнігі беларускага паэта з Даўгаўпілса (Латвія)
сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” Станіслава Валодзькі “Памяці гаючая трава”.
лістапад
• На сядзібе “Бацькаўшчыны” адбылася сустрэча паміж прадстаўніцамі шведскай арганізацыі
“Varby Gard” і кіраўнікамі жаночых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі. Сустрэча наладжана
пры ўдзеле сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” Ларысы Гудлеўскі (Швецыя). Асноўная
мэта – наладжванне сталага супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі Беларусі і
беларускай дыяспары.
• Газета “Голас Радзімы“ змясціла вялікі артыкул “Заўвагі і прапановы МГА “ЗБС”Бацькаўшчына”
да праекта структуры Закона Рэспублікі Беларусь “Аб суайчынніках, якія пражываюць за
мяжой”. Матэрыял падрыхтаваны юрыдычнай камісіяй МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына”.
• На базе МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” пачаў дзейнічаць інфармацыйны цэнтр “Беларусь аб’яднаная”.
Гэта стварэнне адзінай базы дадзеных беларускіх грамадскіх арагнізацый у замежжы і Беларусі,
стварэнне вэб-старонкі і інш.
снежань
• Падрыхтаваны і выдадзены першы галіновы дайджэст па тэмах: “Грамадства”, “Эканоміка”,
“Культура”, што дасць магчымасць наладзіць партнёрскія сувязі паміж беларускай дыяспарай
у галіне культуры, эканомікі, навукі, адукацыі і інш., а таксама ліквідаваць дэфіцыт
інфармацыі аб жыцці нашых суайчыннікаў.
• Падрыхтаваны і выдадзены першы інфармацыйны бюллетэнь “Беларусы ў свеце”, які распавядае
пра дзейнасць беларускіх суполак як блізкага, так і далёкага замежжа.
• Падрыхтавана і выдадзена кніга лепшых твораў пераможцаў конкурсу “Беларусь – мая Бацькаўшчына”,
які ладзіла МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” ў траўні. Фінансавая падтрымка аказана спадарыняй
Ірэны Каляда-Смірноў (ЗША).
• Праведзена праца па падрыхтоўцы да выдання кнігі Ф.Дастаеўскага “Аповесці і апавяданні”
на беларускай мове.
• Спрыянне выпуску двух альбомаў гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса"
– "Вір" і "Келіх Кола".
• Стварэнне новага сайту арганізацыі (абнаўляецца штотыдзень). Сайт ўтрымлівае навіны
аб дзейнасці беларускай дыяспары і "Бацькаўшчыны".
|