Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
2000 год
люты
Утварэнне сумесна з Нацыянальным культурна-асветным цэнтрам імя Ф.Скарыны Міжнароднага
камітэта па рэалізацыі праграмы "Хрысціянству -2000 гадоў" у межах Праграмы "Беларусь
- 2000 гадоў".
сакавік
Правядзенне сумесна з Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Ф.Скарыны вечарына
з нагоды 90-годдзя прафесара, грамадскага дзеяча Барыса Кіта.
Удзел у правядзен ні дабрачыннай акцыі сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай
Акадэміі навук Беларусі - перадача беларускіх кніжак ў Навасібірск (каля 500) дзеля
размеркавання па гарадскіх і школьных бібліятэках.
травень
Удзел у дабрачыннай акцыі фонда "Сакавік" - перадача беларускіх кніжак для дзяцей
дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў Беларусі.
Правядзенне нарады кіраўнікоў беларускіх рэгіянальных суполак Беларусі.
Падрыхтоўка да святкавання 10-годдзя МГА "ЗБС"Бацькаўшчына (снежань, г.Мінск).
Падрыхтоўка да правядзення чацвертай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
"Культура і адукацыя беларускага замежжа" (снежань, г.Мінск).
Падрыхтоўка да друку кнігі "Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржаўнасці", матэрыялы
да якой былі распрацаваныя Беларускім Нацыянальным грамадскім камітэтам "Беларусь-2000".
Фінансавая падтрымка выдання ажыццяўляецца сп. Ірэнай Каляда-Смірноў з ЗША.
чэрвень
Арганізацыя сумесна з Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны, кафедрай
беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта чарговай штогадовай Міжнароднай канферэнцыі
- Шлях да ўзаемнасці, прысвечанай беларуска-польскім культурным узаемасувязям.
чэрвень-ліпень
Аздараўленне дзвух дзіцячых групаў у Балгарыі пры фінансавай падтрымцы Дабрачыннага
фонду сп. Ірэны Каляда-Смірноў з ЗША.
верасень
Правядзенне прэс-канферэнцыі з нагоды 10-годдзя МГА"ЗБС "Бацькаўшчына"
лістапад
Перадача 130 беларускіх кніжак для ўзнагароды пераможцаў Конкурсу юных выратавальнікаў.
Арганізатар конкурса міністрэства надзвычайных сітуацый.
Перадача 60 беларускіх кніжак для ўзнагароды пераможцаў конкурса "Залаты птах".
Работа па падрыхтоўцы Трэццяга з'езду беларусаў свету.