2006,
2005,
2004,
2003,
2002,
2001,
2000,
1999,
1998,
1997,
1996,
1995,
1994,
1993,
1992,
1991,
1990
Хронiка дзейнасцi
Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
1998 год
травень
Выданне кнігі "Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны" аб гісторыі аднаўлення вобраза Крыжа
св. Еўфрасінні Полацкай як духоўнага і аб'яднаўчага сімвала беларускай нацыі. Аўтар-
укладальнік кнігі Уладзімір Арлоў.
Выданне відэафільму "Шлях да святыні" аб гісторыі аднаўлення вобраза Крыжа св. Еўфрасінні
Полацкай. Рэжысёр - Віктар Шэвялевіч.
17-19 ліпеня
Правядзенне сумесна з Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Скарыны, Беларускім
саюзам у Польшчы, Беларускім літаратурным аб'яднаннем "Белая Вежа", Беларускім гістарычным
таварыствам у Польшчы трэцяй Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Культура
і адукацыя беларускага замежжа" у Беластоку. Асноўная тэма: "Вывучэнне беларускай
дыяспары:здабыткі, сучасны стан і перспектывы".
На пасяджэнні Вялікай Рады ЗБС"Бацькаўшчына" прынята рашэнне аб стварэнні Нацыянальнага
грамадскага арганізацыйнага камітэта "Беларусь - 2000 гадоў". Асноўная мэта - падсумаванне
і ўшанаванне гістарычнага шляху беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Выданне матэрыялаў другой Міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі "Культура
і адукацыя беларускага замежжа".
|