2006,
2005,
2004,
2003,
2002,
2001,
2000,
1999,
1998,
1997,
1996,
1995,
1994,
1993,
1992,
1991,
1990
Хронiка дзейнасцi
Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
1990 год
6-7 ліпеня
Правядзенне разам з Міністэрствам культуры і народнай адукацыі БССР першага Усебеларускага
Купалля на культавай гары Радагошча (Наваградскі р-н) з мэтай адраджэння аўтэнтычнага
беларускага свята Купалля.
Прэзентацыя на Беласточчыне кнігі Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь". Каля
1000 асобнікаў кнігі перададзена беластоцкім школам.
Правядзенне культурнай праграмы "Дні Бацькаўшчыны" у Якуціі з удзелам спеўна-танцавальнага
гурта "Рунь".
Перадача ў якасці бязвыплатнай дапамогі Беларускаму музею ў Гайнаўцы абліцовачнага
карэльскага мармуру на суму некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.
Правядзенне культурнай праграмы "Дні Бацькаўшчыны" на Беласточчыне з удзелам народных
майстроў, дзіцячага ансамбля "Табарочкі".
Канферэнцыя ЗБС "Бацькаўшчына" у г.Мінску з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння класіка
беларускай літаратуры М.Багдановіча. Прысутнічала: 156 дэлегатаў і запрошаныя ад беларускіх
суполак.
|