диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

2007, 2006, 2005, 2004, 2003, 2002, 2001, 2000, 1999, 1998, 1997, 1996, 1995, 1994, 1993, 1992, 1991, 1990

Хронiка дзейнасцi

Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"

2007 год

Верасень:

  • Падрыхтоўка арыгінал-макета штодзённага Календара знамянальных датаў і падзей у Беларусі.
  • Дапрацоўка асноўных накірункаў і мерапрыемстваў (на працягу года) Аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР. Падрыхтоўка на чарговага пасяджэння.
  • Падрыхтоўка арыгінал-макета серыйнай кнігі “Заўтра — гэта ўчора”.
  • Арганізацыйная дапамога ў вырабе памятных шыльдаў Наталлі Арсенневай і Максіму Гарэцкаму.
  • Арганізацыйная дапамога Таварыству беларускай культуры Літвы і ўдзел у адкрыцці памятных шыльдаў Наталлі Арсенневай і Максіму Гарэцкаму ў Вільні.
  • Дапрацоўка і ўнясенне зменаў у электронную бібліятэку “Бацькаўшчыны”.
  • Распрацоўка канцэпцыі календара “Славутыя беларускія мясціны ў свеце”.
  • Дапамога ў падрыхтоўцы да выдання дакументальнай аповесці Радзіма Гарэцкага “Браты Гарэцкія”, прысвечанай 90-годдзю Максіма Гарэцкага.
  • Перадача Беларускаму зямляцтву Масквы фільма “Старыя беларускія інструменты” з мэтай дэманстрацыі на прэзентацыі Зямляцтва.
  • Правядзенне перамоў з беларусамі Кіева па стварэнні Беларускага культурнага цэнтру ў Кіеве.
  • Аказанне спрыяння гурту сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” ў выездзе з канцэртамі ў Польшчу.
  • Аказанне спрыяння Беларускаму студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству ў арганізацыі паездкі ў Швецыю з мэтай вывучэння шведскіх народных рамёстваў.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”; абнаўленне сайту.
  • Дапамога ў падрыхтоўцы да выдання кнігі Міколы Нікалева пра беларусаў Санкт-Пецярбурга.

Жнівень

  • Арганізацыя і правядзенне адпачынку дзяцей – пераможцаў конкурсу “Беларусь маёй будучыні” ў Балгарыі.
  • Падрыхтоўка арыгінал-макета серыйнай кнігі “Урачыстасць у садзе”.
  • Наведванне Таварыства беларускай культуры ў Літве; перадача беларускамоўных кніг.
  • Дапамога ў арганізацыі сустрэч прадстаўнікоў Беларускага форуму самакіравання Рэчы Паспалітай падчас візіту ў Мінск.
  • Падрыхтоўка да друку кнігі пераможцаў дзіцячага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Абнаўленне сайту.

Ліпень

  • Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Беларусь маёй будучыні” ўрачыстымі граматамі.
  • Фармаванне дзіцячай групы для паездкі на аздараўляльны адпачынак у Балгарыю з ліку пераможцаў конкурсу “Беларусь маёй будучыні” і дзяцей актывістаў “Бацькаўшчыны”.
  • Распрацоўка патрыятычнай праграмы летняга адпачынку дзяцей.
  • Працяг працы па падрыхтоўцы да друку кніг у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” “Урачыстасць у садзе” і “Заўтра гэта ўчора”.
  • Пераклад на англійскую мову матэрыялаў круглага стала “Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі” і дасылка па замежных партнёрах Згуртавання.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”; абнаўленне сайту.
  • Пасяджэнне Управы.
  • Падрыхтоўка малюнкаў пераможцаў літаратурна-мастацкіх конкурсаў мінулых гадоў для выставаў як у Беларусі, так і ў суполках дыяспары.
  • Заснаванне грамадскага Арганізацыйнага камітэту па святкаванні 90-годдзя БНР.
  • Распрацоўка праекту асноўных накірункаў і мерапрыемстваў (на працягу года) Аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР.
  • Правядзенне першага паседжання грамадскага Арганізацыйнага камітэту па святкаванні 90-годдзя БНР.
  • Дапамога ў арганізацыі сустрэч кіраўніка Саюзу беларускіх арганізацый у Польшчы падчас візіту ў Мінск.

Чэрвень

  • Выданне 13-й кнігі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Вольгі Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь”. (Укладальніца – Вольга Іпатава, рэдактар Алег Гардзіенка.)
  • Спрыянне ў выданні зборніку п’ес беларускіх маладых драматургаў “Пакаленне Джынс”, якая выйшла па замове “Свабоднага тэатра”.
  • 9-11 чэрвеня ўдзел кіраўніка “Бацькаўшчыны” ў адкрытым мастацкім пленэры – акцыі “Мастакі супраць разбурэння Гародні”.
  • 9-10 чэрвеня правядзенне круглага стала “Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі”.
  • 16 чэрвеня ўдзел ва ўзнагароджанні лепшых беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ прэміяй імя В.Ластоўскага.
  • Выданне дзіцячай маляванкі “Прыгоды Какоса-Маракоса” С.Мінскевіча.
  • Распаўсюд названай маляванкі па дзіцячых установах беларускай дыяспары.
  • Падрыхтоўка да друку анталогіі драматургіі беларускай эміграцыі “Урачыстасць у садзе”.
  • Падрыхтоўка арыгінал-макета рамана К.Акулы “Заўтра — гэта ўчора” ў перакладзе І.Варабей (Канада).
  • Праца над запісам музычнага альбому “Слаўны паніч” гурту сярэднявечнай музыкі “Testmentum Terra”.
  • Працяг працы па стварэнні электроннай бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, абнаўленне сайту.
  • Пасяджэнне Управы.
  • Перадача беларускамоўных кніг у суполкі беларускай дыяспары.

 Травень

  • 1 траўня 2007 г. заключэнне дамовы арэнды і пераезд у новы офіс. Аднаўленне рэгулярнай працы офісу Згуртавання.
  • Дасылка кнігі А.Адзінца “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў” прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія спрычыніліся да выдання (больш за 30 адрасатаў).
  • 3 траўня праведзена прэзентацыя вышэйзгаданай кнігі А.Адзінца на сядзібе Управы БНФ.
  • Падвядзенне вынікаў міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Далучэнне да грамадскай кампаніі абароны Гродна, зварот да арганізацый беларускай дыяспары, усіх неабыякавых з заклікам далучыцца да кампаніі ратавання горада.
  • Падрыхтоўка правядзення круглага стала “Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларуса ва ўмовах рынкавай эканомікі”.
  • Падрыхтоўка да друку чытанкі для дзяцей дашкольнага ўзросту (укл. В.Вячорка).
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, абнаўленне сайту.
  • Перадача беларускамоўных кніг у суполкі беларускай дыяспары.

Красавік

  • Пошук памяшкання пад часовы офіс МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і месца для захавання рэчаў пасля ператрусу маёмасці “Бацькаўшчыны” ў сакавіку г.г. Быў здзейснены шэраг крокаў, якія не далі выніку. Найдаўжэй не давала ніякага адказу Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне пры Адміністрацыі прэзідэнта.
  • Чарговы раз была перавезена маёмасць Згуртавання на прыватныя кватэры, у сувязі з адсутнасцю офісу.
  • У канцы красавіка “Бацькаўшчына” здолела знайсці памяшканне, уладальнік якога не адмовіўся заключыць дамову арэнды.
  • Правядзенне міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні” для дзяцей 12-14-гадовага ўзросту.
  • Вданне 11 кніга серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” “Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў”, аўтар А.Адзінец.
  • Выданне 12-й кнігі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” “Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост” (укл. А. Любіч).
  • “Бацькаўшчына” стала адным з заснавальнікаў прэміі імя Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ разам з ТБМ і ТБШ, удзельнічала ў працы па вызначэнні лепшых беларускамоўных настаўнікаў.
  • 20 красавіка арганізавана разам з гуртом “Стары Ольса” прэзентацыя фільма “Старыя інструменты Беларусі”, рэжысёр Зміцер Сасноўскі.
  • 21-22 красавіка арганізаваны круглы стол па беларускіх рамёствах з удзелам спецыялістаў са Швецыі.
  • 29 красавіка старшыня Рады ўзяла ўдзел у Чацвёртым нацыянальным конкурсе школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу” ў якасці сябра журы, прэзентавала пераможцам падарункі.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, абнаўленне сайту.

Сакавік

  • Пасяджэнне Малой Рады.
  • Накіраванне віншавання суполкам беларускай дыяспары з нагоды Дня Волі.
  • Правядзенне міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Прэзентацыя альбому дзіцячых малюнкаў “Гэта мы – гэта наша гісторыя”.
  • Падрыхтоўка да выставы дзіцячых малюнкаў па выніках конкурсаў, што ладзіліся на працягу апошніх 6 гадоў.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Правядзенне выступаў пісьменнікаў па рэгіёнах, перадача кніг, выдадзеных па замове МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў мясцовыя бібліятэкі.
  • Арганізацыя выступаў беларускага барда Віктара Шалкевіча і гурту “Стары Ольса” ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі.
  • Падрыхтоўка да друку зборніка драматургіі “Урачыстасць у садзе” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Здача ў друк кнігі ўспамінаў В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Працяг кампаніі супраць прысвячэння праваслаўнага храму, што будуецца на Кобрыншчыне расейскаму палкаводцу Сувораву:
  • - збор подпісаў;
    - інфармацыйная кампанія.
  • Арганізацыя інтэрв’ю і правядзенне маніторынгу сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары аб праекце закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”.
  • Папаўненне электроннай бібліятэкі дыяспары адсканаванымі выданнямі.
  • Люты

  • Пасяджэнне Управы, на якім быў зацверджаны праект плана дзейнасці на год.
  • Абвяшчэнне міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні”.
  • Выданне альбому дзіцячых малюнкаў “Гэта мы – гэта наша гісторыя”.
  • Выпуск і дасылка ўнутранага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Арганізацыя выступаў пісьменнікаў па рэгіёнах, перадача кніг, выдадзеных па замове МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў мясцовыя бібліятэкі.
  • Падрыхтоўка да друку зборніка драматургіі “Урачыстасць у садзе” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Падрыхтоўка да друку кнігі ўспамінаў В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Арганізацыя выступаў беларускага барда Віктара Шалкевіча і гуртоў “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae” ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі.
  • Арганізацыя і правядзенне кампаніі супраць прысвячэння праваслаўнага храму, што будуецца на Кобрыншчыне расейскаму палкаводцу Сувораву:
  • - накіраваны адкрыты ліст Мітрапаліту Філарэту ад “Бацькаўшчыны”, ТБМ, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
    - накіраваны звароты прэм’ер-міністру, у мясцовыя органы ўлады з нагоды будаўніцтва храма А.Сувораву.
    - арганізаваны збор подпісаў.
    - аказана дапамога розным ініцыятывам, а таксама Брэсцкаму рэгіянальнаму аддзяленню БНФ, у падборцы інфармацыі пра Суворава дзеля інфармацыйнай кампаніі сярод насельніцтва.
    - арганізавана інфармацыйная кампанія сярод жыхароў Кобрына.
    - інфармацыйная кампанія ў прэсе.
    - зварот да беларускай дыяспары з просьбай падтрымаць правядзенне акцыі.
  • Накіраваны лісты аб праекце закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” у Савет міністраў, Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
  • Арганізацыя інтэрв’ю і правядзенне маніторынгу сярод прадстаўнікоў беларускай дыяспары аб праекце закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”.
  • Папаўненне электроннай бібліятэкі дыяспары адсканаванымі выданнямі.
  • Студзень

  • Дасылка метадычнага дапаможніка А.Каляды “Сцэнічная мова” па сярэдніх, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах краіны.
  • Выданне кнігі п’ес замежных аўтараў у перакладзе А.Каляды “Лялечны дом”.
  • Дасылка “Лялечнага дома” па тэатрах Беларусі.
  • Выпуск і дасылка ўнутранага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Арганізацыя выступаў пісьменнікаў па рэгіёнах, перадача кніг, выдадзеных па замове МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, у мясцовыя бібліятэкі.
  • Падрыхтоўка да друку зборніка драматургіі беларускай эміграцыі “Урачыстасць у садзе” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Падрыхтоўка да друку кнігі ўспамінаў В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Арганізацыя выступаў беларускага барда Віктара Шалкевіча і гуртоў “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae” ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі.
  • Папаўненне электроннай бібліятэкі “Бацькаўшчыны” новымі адсканаванымі кнігамі дыяспары.
  •  

    № 4, красавiк 2008
    [ PDF ]
    архіў бюлетэня
    Запоўніць картку...

    Па пытаннях беларусаў замежжа...

    Па захаванні Беларускага дому...

    15–16 снежня 2007
    Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


    Што рабіць з вёскай?
    (дадана 17.01.08)

    усе круглыя сталы

    Віктар Кавалеўскі
    Аўстралія і іміграцыя

    Леанід Лыч
    І на чужыне пачуваліся беларусамі

    Леанід Лыч
    Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

    Янка Запруднік
    УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

    Аляксандар Адзінец
    Запавет эмігранта

     
    Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
    zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
    Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович